Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyrlib.by
Войти


Людміла Рублеўская

55 гадоў з дня нараджэння

Писатель
Чытайце кнігі Людмілы Рублеўскай ў нашых бібліятэках

Людміла Рублеўская (Людміла Іванаўна Шніп) — пісьменніца, журналіст. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1990 года.

Нарадзілася 5 ліпеня 1965 года ў горадзе Мінску ў сям’і служачых. Скончыла аддзяленне архітэктуры Мінскага архітэктурна-будаўнічага тэхнікума (1984). Працавала ў канструктарскім бюро на вытворчым аб’яднанні «Гарызонт». Вучылася на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута ў Маскве (1986-1987), затым перавялася на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ, які скончыла ў 1994 годзе. Працавала ў газеце «Наша слова», часопісе «Першацвет». З 1996 года ў штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», з 2003 літаратурным аглядальнікам газеты «СБ. Беларусь сегодня».

Творчая біяграфія

Першы верш надрукавала ў 1983 годзе ў газеце «Знамя юности». Выйшлі зборнікі яе вершаў «Крокі па старых лесвіцах», «Адукацыя» (абодва 1990), «Замак месячнага сяйва» (1992), «Застаюся» (1996), «Балаган» (2000).

Аўтар цыкла апавяданняў «Старасвецкія міфы горада Б» (1996-2001), аповесцяў «Дзеці Гамункулуса» (2000), «Сэрца мармуровага анёла» (2000), «Пярсцёнак апошняга імператара» (2001), «Ночы на Плябанскіх Млынах» (2006) і інш.

У прозе Людмілы Рублеўскай удала спалучаюцца гістарычны, прыгодніцкі, дэтэктыўны жанры, рамантызм і тонкі гумар. Героям даводзіцца разгадваць таямніцы беларускай гісторыі, рабіць складаны выбар паміж здрадай і подзвігам, самаахвярнасцю і спакойным жыццём, шукаць скарбы, змагацца за сваё каханне.

У рамане «Золата забытых магіл» дзеянне адбываецца паралельна ў часы паўстання Кастуся Каліноўскага і ў наш час, лёс філосафа XXI стагоддзя Вінцэся Рашчынскага пераплятаецца з лёсам настаўніцы гісторыі адной з сучасных мінскіх гімназій. У гатычным рамане «Скокі смерці» журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэдневечных гадзіннікаў.

Вышлі пяць асобных кніг прыгодніцкага рамана «Авантуры Пранціша Вырвіча» серыі «Святло Мінуўшчыны». Аўтар драматычных паэм, зборніка гістарычных эсэ, казак для дзяцей («Прыгоды мышкі Пік-Пік», «Карона на дне віра»). Выступае як крытык і літаратуразнаўца. Яе кніга «Римфа ценою в жизнь» — эсэ па гісторыі беларускай літаратуры, жывы і займальны аповяд пра тых, хто ствараў нашу літаратуру.

Друкуецца ў рэспубліканскіх выданнях. Уладальніца медаля Францыска Скарыны і прэміі Саюза журналістаў Беларусі «Залатое пяро».

Вверх