Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Прануза Паўлюк

105 гадоў з дня нараджэння

Писатель
Чытайце кнігі Паўлюка Пранузы ў нашых бібліятэках

Паўлюк Прануза (Павел Кузьміч, 1918-2007) — паэт, перакладчык. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1947 года.

Нарадзіўся 18 сакавіка 1918 года ў вёсцы Вылева Добрушскага раёна, Гомельскай вобласці. У 1941 годзе скончыў філалагічны факультэт Гомельскага педагагічнага інстытута. У час Вялікай Айчыннай вайны служыў у зенітнай артылерыі, прымаў удзел у баях на Бранскім, Цэнтральным і 1-м Беларускіх франтах, штурме Берліна. У 1945-1978 гадах настаўнічаў у г. Нясвіж Мінскай вобласці, выкладаў беларускую мову і літаратуру. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны ІІ ступені, Славы ІІІ ступені і медалямі.

Творчая біяграфія

Пісаць вершы Паўлюк Прануза пачаў яшчэ пад час вучобы ў Добрушскай дзесяцігодцы. Але па-сапраўднаму ж да паэзіі далучыўся, калі стаў студэнтам Гомельскага педагагічнага інстытута. Тут ён знаёміцца з маладымі паэтамі Кастусём Кірэенкам, Леанідам Гаўрылавым, пасябраваў з Міколам Сурначовым.

Летам 1940 года Паўлюк Прануза быў запрошаны ў Мінск на нараду маладых пісьменнікаў. У гэты час дэбютаваў ён і на старонках газеты «Літаратура і мастацтва», надрукавацца ў якой лічылі за гонар тагачасныя пачаткоўцы. I тыя «лімаўскія» вершы, і іншыя вызначаліся шчырасцю перажыванняў лірычнага героя, яго паяднанасцю з бацькоўскай зямлёй.

Паэзія Паўлюка Пранузы ваеннай пары стала выказніцай таго, што было на душы ў народа. Ад верша да верша ён па сутнасці вёў паэтычны рэпартаж з перадавой. Дакладна пра яго тагачасную творчасць сказаў Аляксей Пысін: «Чытаў я і перачытваў паэтычны дзённік, які ствараўся ў акопах і зямлянках у час нядоўгіх перадышак паміж баямі. Блізкай і зразумелай была мне споведзь франтавіка. Вершы стройныя, падцягнутыя, нібы адзетыя ў салдацкую гімнасцёрку…».

Асабістым, уласна перажытым пазначаны амаль усе лепшыя творы пісьменніка. У іх адлюстроўваецца рэальнае мінулае і сучаснае, з яго трывогамі і болем, улюбённасць паэта ў свой народ. Паўлюк Прануза аўтар паэтычных зборнікаў «Разгневаная зямля» (1946), «Добрай раніцы» (1951), «У дальнім раёне» (1954), «Мае землякі» (1957), «Калі верыш» (1963), «Непаўторнасць» (1974), «Трываласць» (1978), «Сустрэчы» (1983), «Мой аўтограф» (1988), «Рукі салдата» (1990), «Памяць, памяць…» (1994).

Паўлюк Прануза плёння працаваў і на ніве дзіцячай паэзіі. Маленькаму чытачу адрасаваны зборнікі вершаў «Добры дожджык» (1960), «Я вясну малюю» (1962), «Вясновыя тэлеграмы» (1976), «Фарбы восені» (1982), «Першыя крокі» (1993) і інш.

Вверх