Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyrlib.by
Войти
fr ru en de fr

Прануза Паўлюк

Анатаваны спіс

Вершы

Прануза, П. Вершы / Паўлюк Прануза // Літаратурная Гомельшчына : альманах / Біб-ка Гомельскага аддз. Саюза пісьменнікаў Беларусі. – Мазыр : Калор, 2009. – С. 27-29.

Маміны рукі
Маміны рукі самыя лепшыя:
Няньчылі, гушкалі, лашчылі першыя.

Маміны рукі сардэчныя, смелыя.
Маміны рукі самыя ўмелыя.

Маміны рукі – рукі шчаслівыя.
Маміны рукі заўсёды цярплівыя.

Маміны рукі самыя светлыя.
Маміны рукі самыя ветлыя.
Каля тэлевизара
Убачыў Саша вадаспад,
Аж войкнуў і здзівіўся.
— Чаму, — пытаецца ў сястры, —
— Фантан перакуліўся?
Мыла
Узяла Галінка мыла
І два вочкі ў ім зрабіла.
— А нашто? — спытала мама.
— А каб бачыла, дзе пляма.
Память

Прануза, П. Памяць, памяць… : вершы / Паўлюк Прануза ; [прадмова А. Марціновіча]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – 223 с. : іл.

Мой аўтограф
Магчыма, некалі біёграф
Напіша шчыра пра мяне.
Каму, калі даваў аўтограф,
I па-сяброўску памяне…
Пярэчыць я хачу заўчасна:
Не трэба часу марнаваць.
Ты паглядзі на луг калгасны —
Стагі высокія стаяць.
Паслухай, як шуміць пшаніца,
Схіліўшы долу каласы.
Паслухай, як звініць крыніца
Чысцюткая, нібы з расы.
Зірні, як сад вясной квітнее,
Нібы завея замяла.
I знікне сум, і пасвятлее
На сэрцы ад яго святла.
Паслухай, як дубкі, таполі
Шумяць лагодна ўзбоч дарог,
Яны мне кланяюцца ў пояс,
Ім акрыяць я дапамог.
Так, я аўтографаў нямала
Пакінуў працай на зямлі,
Каб весялей яна спявала,
Каб дні бясхмарнымі былі.
А хто не верыць, для парадку
На справах за шмат лет і зім
Я сонца круглую пячатку
Пастаўлю з подпісам сваім.

Прануза, П. Першыя крокі : вершы : [для дашк. і малод. шк. узросту] / Паўлюк Прануза ; [маст. М. Д. Рыжы]. – Мінск : Юнацтва, 1993. – 48 с. : іл.

Руки

Прануза, П. Рукі салдата : вершы / Паўлюк Прануза. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1990. – 167 с. : іл.

Вершы са зборніка

Успаміны
Успаміны мае. Успаміны.
Снег. Спякота. Акопы. Міны…

Сорак першы год. Чорны, чорны.
Неба сталлю, жалезам гудзе.
I вайны крыважэрныя жорны
Перамолваюць лёсы людзей.

Збажыны пажаўцеў ужо колас.
Ніва клікала гаспадара…
Часта, часта ў сне на ўвесь голас
Выгукаеш: «Наперад! Ура!»

Успаміны мае. Успаміны.
Боль асколкаў. Снарады і міны…
Са мной на фронце быў Купала
Ён нас вучыў і жыць і марыць,
Любіў, як бацька, арлянят.
Калі ж у сорак першым хмары
Зацьмілі дымам далягляд.

Ён кінуў кліч да партызанаў,
Мы ўсе адчулі слоў набат.
Яны гаілі нашы раны,
На бітву клікалі салдат.

Глыбока ў сэрца мне запалі
Зярняты добрага святла.
Са мной на фронце быў Купала,
Са мною Беларусь была.

Калі мне слова не хапае,
Каб новы выснаваць радок,
К ягоным вершам прыпадаю,
Яны — крыніца, мой выток.
Сустрэчы

Прануза, П. Сустрэчы  : вершы / Паўлюк Прануза. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1983. – 189 с.

Сосны маёй Беларусі
Як быў юнаком, вас з сябрамі садзіў
I выпраўцы вельмі зайздросціў.
Ішоў на вайну, вас ласкава назваў:
Сосны маёй маладосці.

Нібыта салдат, не змаглі вас зламаць
Віхуры, што вылі са злосцю,
Асколкі жывіцай у вас заплылі,
Сосны маёй маладосці.

Пад вашымі кронамі ўзрос абеліск,
Гамоніце ціхае штосьці.
I я перад вамі хілю галаву,
Сосны маёй маладосці.

Да родных мясцін, дзе радзіўся і рос,
Ссівелы прыехаў я ў госці.
Каб змог, дык да сэрца б я вас прытуліў,
Сосны маёй маладосці.
Вверх