Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyrlib.by
Войти


Леанід Галубовіч

70 гадоў з дня нараджэння

Писатель
Чытайце кнігі Леаніда Галубовіча ў нашых бібліятэках

Леанід Міхайлавіч Галубовіч — паэт. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1984 года.

Нарадзіўся 12 жніўня 1950 года ў вёсцы Вароніна Клецкага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Грыцэвіцкую сярэднюю школу (1967), затым Слуцкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 97 (1969). Працаваў электрыкам на прадпрыемствах Слуцка, Жабінкі, Клецка. У 1989 годзе скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве.

У 1990-94 гадах рэдактар літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання. З 1994 працуе ў часопісе «Крыніца», з 2002 — у аддзеле крытыкі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва».

Творчая біяграфія

Друкуецца з 1967 года. Першы паэтычны зборнік «Таемнасць агню» (1984) стаў адметнай з’явай у беларускай паэзіі. Крытыкі і старэйшыя пісьменнікі шчыра віталі з’яўленне паэта, адзначаючы яго глыбокую паэтычную культуру, высокі эмацыянальна-пачуццёвы напал радка.

Леанід Галубовіч па складу таленту лірычны паэт. Яго паэзія заключае ў сабе вельмі чуйнае, пранікліва-абвостранае ўспрыманне прыроды, жыцця, рэчаіснасці. У «Таемнасці агню» з непасрэднай шчырасцю разгарнуўся свет чалавечых пачуццяў і перажыванняў. Лірычны герой аўтара турбуецца пра родную зямлю, самаадчуванне на ёй чалавека.

Кніга «Споведзь бяссоннай душы» (1989) — лагічны працяг «Таемнасці агню», але ў той жа час яна стала і новай вяхой творчасці паэта. Зборнік уяўляе лірычны дзённік, у які ўключаны творы ў вершаваным звароце да чытача. Радасць і боль, пакутнае тамленне і любоўныя згрызоты — усе гэтыя пачуцці раскрываюць перад намі складанае ўнутранае жыццё яго героя. Асабліва прыкметная ў кнізе вясковая тэматыка. Паэт заклікае помніць пра свае карані ў зямлі. Яна, як спагадлівая маці, заўсёды прытуліць і сагрэе свайго сына.

Яднанне пошуку і адкрыцця характэрна і іншым яго зборнікам: «Таемнасць споведзі» (1993), «Заложнік цемры» (1994).

Вверх