Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyrlib.by
Войти


Галіноўская Ніна

85 гадоў з дня нараджэння

Писатель
Чытайце кнігі Ніны Галіноўскай ў нашых бібліятэках

Ніна Васільеўна Галіноўская (1935) — беларуская пісьменніца. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1985 года.

Нарадзілася 18 снежня 1935 года ў вёсцы Вялікія Лазіцы Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. Бацькі Ніны Васільеўны былі працавітымі. Гэтаму выхоўвалі і трох сваіх дзяцей, сярод якіх Ніна была самая малодшая. Расла дзяўчынкай уражлівай, рамантычнай.

Вучылася ў Магілёўскім дашкольна-педагагічным вучылішчы. Поруч аказаліся педагогі, неабыякавыя да літаратуры. Заахвочвалі навучэнцаў, каб тыя развівалі вобразнае мысленне. Пасля заканчэння педвучылішча (1955) працавала выхавацелем дзіцячага сада торфапрадпрыемства «Калпеніца» Брэсцкай вобласці, дзіцячага дома ў мястэчку Лунна Гродзенскай вобласці. Менавіта ў гэты час пераканалася, як шмат значыць у выхаванні мастацкае слова, у тым ліку і паэзія.

Потым пераяджае ў Мінск. З 1962 года працуе карэктарам газеты «Мінская праўда». Была і карэктарам друкарні выдавецтва «Звязда», супрацоўнікам газеты «Кинонеделя Минска».

Творчая біяграфія

Складаць вершы пачала ў 11 гадоў. Друкуецца з 1958 года. Піша для дзяцей.

Многія яе творы напісаны ад імя саміх хлопчыкаў і дзяўчынак. Тым самым яны становяцца і своеасаблівымі героямі той ці іншай гісторыі. Адметнасць твораў Ніны Галіноўскай і ў лаканічнасці. Паэтэсе дастаткова некалькі слоў, каб сказаць пра многае. Гэта датычыцца і вершаў, якія знаёмяць дзяцей з жывёламі, раслінамі, птушкамі. Яе творы прывіваюць дзецям любоў да працы, выхоўваюць патрыятычныя пачуцці да роднай краіны, беражлівыя адносіны да расліннага і жывёльнага свету.

Есць у пісьменніцы і вершы, што ўяўляюць сабой сюжэтныя сцэнкі. Зноў жа — шмат пазнавальнасці і досціпу. Выкарыстоўваецца элемент заінтрыгаванасці, так і хочацца даведацца, а што ж далей.

Яна аўтар кніжак «Давайце пазнаёмімся» (1962), «Кніжныя сябры» (1975), «Зай прагназіст» (1979), «Незвычайны карагод» (1986), «Восень едзе ў магазін» (1990), «Гусіны капялюшык» (1994), «Палёт з Карлсанам» (2006), «Калі я шчаслівы» (2013), «Вясёлая пясочніца» (2017), «У казачным лесе» (2020) і інш.

Вверх