Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Бутрамееў Уладзімір

70 гадоў з дня нараджэння

Писатель
Чытайце творы Уладзіміра Бутрамеева ў нашых бібліятэках

Бутрамееў Уладзімір Пятровіч (1953) — пісьменнік, драматург, кінасцэнарыст. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1987 года.

Нарадзіўся 20 сакавіка 1953 года ў в. Расна Горацкага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і настаўнікаў. У 1974 годзе скончыў геаграфічны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута. Працаваў у школах Горацкага і Чэрыкаўскага раёнаў настаўнікам і загадчыкам навучальнай часткі. У 1980 годзе пераехаў у пасёлак Альбярцін пад Слонімам. Працаваў на Слонімскай папяровай фабрыцы, настаўнікам у вячэрняй школе, у Слонімскім прафесійна-аматарскім тэатры. У 1986 годзе скончыў Вышэйшыя двухгадовыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве, у 1991 годзе — Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве.

Творчая біяграфія

Піша на рускай і беларускай мовах. Уладзімір Бутрамееў пачынаў як празаік, у Маскве выйшлі дзве яго кнігі на рускай мове — «Любить и верить» (1986) і «Сдвиженье» (1989). Першая кніга на беларускай мове, зборнік прозы «Задарожжа», пабачыла свет у 1993 годзе.

Аўтар п’ес «Ізноў Несцерка» (1986), «Казімір Лышчынскі» (1989), «Чужыя грошы» (2001); рамана-дысертацыі «Корона Великого княжества» (сапраўдная гісторыя беларускага народа, 1999); трылогіі паводле твораў Ф. Дастаеўскага: «Адзін судны дзень з жыцця братоў Карамазавых», «Злачынства д’яблаў і пакаранне ідыётаў», «Вечны Фама».

Вядомасць У. Бутрамееву як драматургу прынёс спектакль «Страсці па Аўдзею» (другая назва — «Крык на хутары»), які быў пастаўлены ў 1989 годзе ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы. Сама п’еса ўпершыню апублікавана ў 1990 годзе. У лёсе галоўнага героя Аўдзея, па сутнасці, увасоблена трагічная доля нашай вёскі і сялянства ў 30-я гг.

Кніга Бутрамеева «Вялікія і славутыя людзі зямлі Беларускай» знаёміць дзяцей з выдатнымі гістарычнымі асобамі беларускай зямлі. У займальнай папулярнай форме аўтар выкладае старажытную гісторыю Беларусі, вучыць любіць свой край.

Аўтар «Сусветнай гісторыі ў асобах». Гэта папулярная энцыклапедыя для дзяцей, дзе ў займальнай форме распавядаецца пра самых знакамітых людзей старажытнага свету: кіраўнікоў і палкаводцаў, філосафаў і гісторыкаў, паэтаў і пісьменнікаў і г.д.

Вверх