Главная | Стр. 2 | Фальклорнае паці

Да Году малой Радзімы супрацоўнікамі гарадской бібліятэкі мікрараёна «Маладзёжны» для вучняў СШ №11 была падрыхтавана фальклорная гульнёвая праграма «Фальклорнае паці ў бібліятэчнай хаце». Паці – слова іншамоўнае, азначае свята. А на свята запрашаюць. Вось і запрасіла да сабе ў госці на свята дзяўчынак і хлопчыкаў гаспадыня бібліятэчнай хаты Паўлінка.

Школьнікі ўбачылі шмат незнаёмых прадметаў побыту нашых продкаў, даведаліся пра іх прызначэнне, азнаёміліся з прадметамі адзежы і абутку на беларускай мове. Цяпер яны ведаюць, што такое абрус, самапрадка, рушнік, гладыш, нагавіцы, пантофлі і г. д.

Дзеці прынялі ўдзел у віктарынах пра Беларусь і Мазыр. Паўлінка навучыла хлопчыкаў і дзяўчынак народным беларускім гульням – «Гладышыкі» і «Кот». З дапамогай відэапрэзентацыі «Смак беларускай мовы» бібліятэкар ўзгадала ў алфавітным парадку назвы прадметаў па-беларуску.Ўвесь час гучалі вершы, загадкі і загадкі-жарты на беларускай мове, прымаўкі пра ежу, беларускія народныя песні.

У чытальнай зале дзеці азнаёміліся з кніжнай выставай «Скарбы Беларусі», на абанеменце – з выставай хобі і творчасці «Калі ажывае гліна». Дзеці зразумелі, што сучасныя людзі берагуць і захоўваюць спадчыну нашых продкаў. Напрыканцы мерапрыемства супрацоўнікі прыгатавалі сапраўдны беларускі пачастунак для сваіх гасцей - бярозавік і пернікі.

Паці
Фальклорнае паці
Паці
Фальклорнае паці
Паці
Фальклорнае паці

19 октября |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter