Главная | Стр. 4 | Гонар і сумленне Беларусі

Да 70-годдзя з дня нараджэння Святланы Аляксандраўны Алексіевіч вучні 7 «А» класа СШ №14 наведалі ў гарадской бібліятэцы мікрараёна «Дружба» літаратурную гасцёўню «Гонар і сумленне Беларусі» з А. В. Садохай, удзельнікам сустрэчы з пісьменніцай-нобелеўскім лаўрэатам 2015 года.

Бібліятэкар падрабязна пазнаёміла з жыццём і творчасцю вядомай пісьменніцы, якая доўгі час пражывала ў в. Асавец Мазырскага раёна, працавала настаўніцай ў Балажэвічскай васьмігодцы. Быў прадстаўлены змест кніг «У вайны не жаночае аблічча», «Цынкавые хлопчыкі». Майстрэнка Каміла прачытала верш Еўдакіі Лось «Дзяўчаты мінулай вайны», пазнаёміліся з вершам Г. Бураўкіна «Чарнобыль», а настаўнік беларускай мовы и літаратуры Алена Пятроўна Ткач выказала свае ўражанні аб кнізе «Чарнобыльская малітва». Анатоль Васільевіч распавядаў аб дзіцячых уражаннях Вялікай Айчыннай вайны, расказаў аб кнізе «Апошнія сведкі» і пазнаёміў з кнігай, якую падарыла яму знакаміты аўтар на сустрэчы на мінскай кніжнай выстаўцы. Падлеткам цікава было патрымаць у руках медалі, якімі быў ўзнагароджаны госць мерапрыемства. Яны з цікавасцю лісталі кнігі з аўтографам Святланы Аляксандраўны, глядзелі буктрэйлеры па аднаіменных кнігах, а таксама пазнаеміліся з матэрыяламі тэматычнай выставы.

Гостиная
Загадчык прадстаўляе госця мерапрыемства
Гостиная
Майстрэнка Каміла прачытала верш Еўдакіі Лось
Гостиная
Анатоль Васільевіч распавядаў аб дзіцячых уражаннях Вялікай Айчыннай вайны

14 сентября |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter