Главная | Архив | Народжаны Палессем

Поэт
У бібліятэцы адбылася сустрэча
Поэт
Паэт з самага пачатку захапіў аўдыторыю

У гарадской бібліятэцы мікрараёна «Усходні» адбылася сустрэча «Народжаны Палессем» з мазырскім паэтам, членам Саюза беларускіх пісьменнікаў Васілём Рыгоравічам Андрыеўскім. Спачатку бібліятэкар пазнаёміла вучняў з біяграфіяй паэта, а затым слова было прадстаўлена Васілю Рыгоравічу.

Паэт з самага пачатку захапіў аўдыторыю аповедам пра сябе. З зацікаўленасцю вучні слухалі яго вершы і адказы на пытанні. Асаблівую ўвагу выклікалі новыя зборнікі вершаў «Глядзіць спадзеўна Багародзіца» і «Кахання гаючы агонь», якія выйшлі ў 2017 – юбілейным для аўтара годзе. Закончылася мерапрыемства песняй М.Копача на словы Васіля Андрыеўскага «Сустрэча». Пакідаючы ўтульныя сцены бібліятэкі, вучні выказвалі паэту шчырыя словы ўдзячнасці.

2 марта | 2018

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter