Главная | Стр. 6 | І сёння з намі Колас і Купала

Гостиная
Літаратурная гасцёўня
Гостиная
Хлопцы і дзяўчаты пазнаёміліся з творчым шляхам пісьменнікаў

Імкліва бягуць гады. Але колькі б часу ні прайшло, заўсёды будуць жыць у памяці людзей Я. Купала і Я. Колас – вялікія песняры беларускага народа. «І сёння з намі Колас і Купала» – пад такой назвай прайшла літаратурная гасцёўня, прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння беларускіх песняроў Янкі Купалы і Якуба Коласа, у Крынічанскай сельскай бібліятэке.

Пад час сустрэчы вучням было расказана пра тое, што творчасць вялікіх песняроў увасобіла глыбіню і мудрасць свайго народа, узвышанасць мар і імкненняў адвечнага працаўніка, яго прагу «людзьмі звацца», што яна з'яўляецца працягам дэмакратычных традыцый у беларускай літаратуры. Хлопцы і дзяўчаты пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам кожнага з пісьменнікаў. Яны даведаліся пра тое, што Я. Купала і Я. Колас нарадзіліся ў адзін год, але былі вельмі рознымі па творчай манеры, стылю, чалавечаму характару.

На працягу мерапрыемства вядучыя чыталі вершы («Наш родны кут», «Мужык», «Усход сонца» Якуба Коласа і «Адцвітанне», «Спадчына», «Мая доля», «Беларускім партызанам» Я. Купалы), а таксама ўрыўкі з паэмы «Новая зямля» Я. Коласа.

15 декабря |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter