Главная | Стр. 6 | Яскравы свет песняроў

У гонар шанавання 135-годдзя з дня нараджэння вялікіх пісьменнікаў Беларусі – Якуба Коласа і Янкі Купалы гарадская бібліятэка мікрараёна «Дружба» падрыхтавала літаратурна-музычную кампазіцыю «Яскравы свет песняроў будзе вечна жывы». Гасцям была прадстаўлена цікавая інфармацыя аб жыцці і дзейнасці песняроў, якая суправаджалася яркай мульцімедыйнай прэзентацыяй.

Аматары беларускай паэзіі СШ №14: Насця Дзюба, Света Буглаева, Максім Фіцнер, Каміла Майстрэнка выразна прачыталі вядомыя вершы паэтаў «За ўсе», «Родныя вобразы», «Не бядуй», «З кутка жаданняў». Дзеці пазнаёміліся з невядомымі старонкамі творчасці знакамітых асоб. Ім былі прапанаваны песні «Мой родны кут», «Малітва», «Спадчына» на вершы аўтараў у выкананні вядомага беларускага ансамбля «Песняры». Максім Смірноў і Влад Дудніцкі падрыхтавалі інсцэніроўку, урывак з п’есы «Шчасце паэта» В.Віткі, аб веры ў шчаслівы жыццевы шлях беларускага народа. Дзеці адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны «Чытаем Купалу і Коласа разам». Бібліятэкар пазнаеміла наведвальнікаў з актуальнымі ва ўсе часы і выдатнымі вершамі, паэмамі, апавяданнямі, п’есамі аўтараў на кніжнай выставе «Песняры зямлі беларускай».

Свет
Аматары беларускай паэзіі
Свет
Гасцям была прадстаўлена цікавая інфармацыя
Свет
Бібліятэкар пазнаеміла наведвальнікаў з выдатнымі вершамі

22 ноября |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter