Главная | Архив | Палескі край – яго натхненне

Встреча
Сустрэча з паэтам Васілём Андрыеўскім
Встреча
Васіль Рыгоравіч Андрыеўскі

У сектары краязнаўства цэнтральнай бібліятэкі імя А. С. Пушкіна адбылася сустрэча з паэтам Васілём Андрыеўскім «Палескі край – яго натхненне», прысвечаная яго юбілею, 50-годдзю з дня нараджэння, і выхаду ў свет новага зборніка вершаў «Глядзіць спадзеўна Багародзіца».

Васіль Рыгоравіч Андрыеўскі нарадзіўся ў в. Града Калінкавіцкага раёна. Скончыў Юравіцкую сярэднюю школу і філалагічны факультэт Мазырскага педагагічнага інстытута імя. Н. К. Крупскай. Друкуецца з 1987 года. Аўтар кніг паэзіі «Пад літасцю нябёс», «Вербніца», шматлікіх публікацый у рэспубліканскай перыёдыцы. Ён з’яўляецца складальнікам і рэдактарам шэрагу калектыўных зборнікаў вершаў: «Ты, Мазыр, - мой Парнас», «Сонца над буслянкай», «Спелы ранак», «Прыпяцкія хвалі». Васіль Рыгоравіч заўзяты прыхільнік валейбольнай каманды «Жамчужына Палесся». Цудоўныя вершаваныя творы, прысвечаныя валейбольнаму клубу, друкуюцца ў газеце «Мозырский нефтепереработчик». Многія вершы паэта пакладзены на музыку.

Новы зборнік паэзіі «Глядзіць спадзеўна Багародзіца» убачыў свет у мінскім выдавецтве «Каўчэг». Кожны прыхільнік творчасці Васіля Андрыеўскага знойдзе ў яго новай кнізе паэтычныя радкі, сугучныя настрою яго душы.

Пад час сустрэчы Васіль Рыгоравіч распавядаў аб тым, што яго натхняе на творчасць, чытаў вершы, прысвечаныя роднаму краю, хрысціянскім святыням, матулі, каханню, тым самым дзяліўся са слухачамі сваімі душэўнымі перажываннямі.

У адрас паэта гучалі шчырыя словы віншаванняў ад калег па пяру Анатоля Малюка, Галіны Дашкевіч, мастачкі Марыны Адосій, графічныя работы якой упрыгожваюць зборнік «Глядзіць спадзеўна Багародзіца». Гучалі песні ў выкананні Міхаіла Копача на словы Васіля Андрыеўскага.

Да шматлікіх віншаванняў далучыліся вучні старэйшых класаў СШ №14, настаўніца Алена Васільеўна Данілава і шматлікія чытачы бібліятэкі.

Смотреть видео

7

28 октября | 2017

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter