Главная | Стр. 6 | Песні беларускай валадар
Літаратурны вечар «Песні беларускай валадар», які адбыўся у цэнтральнай бібліятэцы імя А. С. Пушкіна, быў прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта і драматурга Янкі Купалы. На мерапрыемстве вядучыя прыгадалі жыццевы і творчы шлях беларускага песняра.
На вечары гучалі песні «Белоруссия», «Папарать-кветка». У выкананні артысткі Мазырскага драматычнага тэатра імя І. Мележа Верасовіч Л. А. прагучала песня «Мой родны кут», а таксама верш «Суседзі», урывак з паэмы «Адвечная песня». Загадчыцай літаратурнай часткай Мазырскага драмтэатра Варніной І. А. было падрабязна расказана, як рыхтаваўся і праходзіў спяктакль па аднаіменнай камедыі «Прымакі». Яе словы суправаджаліся паказам урыўка са спяктакля «Прымакі», а таксама фотакліпам да аднаіменнай камедыі.
25 октября |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter