Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyrlib.by
Войти


«Ні дня без думкі аб родным краі» (літаратурны інтэрнет-праект)

Цэнтральная бібліятэка імя А.С. Пушкіна
Распрацоўшчык і кіраўнік праекта:
Кузоўкіна А. В., метадыст 1 катэгорыі аддзела бібліятэчнага маркетынгу

Асноўная праблема, яе актуальнасць:

Кнігі пісьменнікаў-землякоў вельмі запатрабаваныя і заўсёды знаходзяць жывы водгук сярод чытачоў нашых бібліятэк. Яны прывіваюць любоў і павагу да гісторыі і культуры роднага краю, дапамагаюць паўней адчуць і ўсвядоміць сувязь літаратуры з жыццём, пашыраюць і ўзбагачаюць веды аб родных месцах.

Значна ўзрослы інтарэс да краязнаўства, у тым ліку, краязнаўства літаратурнага, паслужыў повадам для стварэння і рэалізацыі інтэрнэт-праекта «Ні дня без думкі аб родным краі».

Выйсці на новы ўзровень у абслугоўванні карыстальнікаў, даць магчымасць большай колькасці мазыран дакрануцца да паэзіі малой радзімы — у гэтым і складаецца актуальнасць дадзенага праекта.

Ідэя праекта заключаецца ў наступным: на сайце ДУК «Мазырская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» перыядычна размяшчаюцца аўдыёзапісы вершаў беларускіх і мазырскіх паэтаў аб родным краі ў выкананні супрацоўнікаў бібліятэкі, саміх аўтараў і жыхароў горада.

Мэта праекта:

✓ стварэнне на сайце бібліятэчнай сістэмы фонда агучанных вершаў пра Мазырскі край, развіццё цікавасці да краязнаўства, выкарыстання культурнай спадчыны рэгіёна.

Задачы праекта:

✓ выйсці за межы бібліятэчнай аўдыторыі з дапамогай віртуальнай прасторы і павялічыць колькасць віртуальных карыстальнікаў;

✓ пераадолець культурную ізаляцыю розных сацыяльных груп;

✓ актывізаваць чытацкі інтарэс да рэгіянальнай літаратуры.

Этапы рэалізацыі праекта:

✓ стварэнне творчай групы з ліку супрацоўнікаў цэнтральнай бібліятэкі імя А. С. Пушкіна;

✓ фарміраванне спісу літаратуры для запісу;

✓ агучванне і запіс на электронны носьбіт вершаў мазырскіх паэтаў;

✓ размяшчэнне аўдыёзапісаў на сайце ДУК «Мазырская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»;

✓ анансаванне праекта праз сродкі масавай інфармацыі.

Чаканыя вынікі:

✓ павелічэнне колькасці віртуальных карыстальнікаў;

✓ знаёмства гараджан з творчасцю мазырскіх паэтаў;

✓ рост цікавасці сярод мазыран да культурнай спадчыны роднага краю.

Выканаўцы праекта:

✓ супрацоўнікі цэнтральнай бібліятэкі ім. А. С. Пушкіна;

✓ Мазырскія паэты;

✓ жыхары горада Мазыра.

Мэтавая аўдыторыя: любы зацікаўлены карыстальнік сеткі інтэрнэт.

Тэрміны рэалізацыі: 2016-2020 гг.

Станоўчы вынік дзейнасці праекта:

На сённяшні дзень праект налічвае 123 арыгінальных аўдыёзапісы, і іх фонд працягвае папаўняцца. За перыяд сваёй рэалізацыі інтэрнэт-праект «Ні дня без думкі аб родным краі» паказаў цікавасць у жыхароў Мазыршчыны, ў тым ліку і падрастаючага пакалення, да творчасці паэтаў-землякоў, выклікаў жаданне ў некаторых рабят самім складаць вершы пра родны край.

Думка Думка Думка
Вверх