Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyrlib.by
Войти


«Літаратурны каляндар “Пад зоркай юбіляра”» (інфармацыйна-асветніцкі праект)

Цэнтральная бібліятэка імя А.С. Пушкіна
Распрацоўшчык праекта:
Сень Г. В., метадыст 1 катэгорыі аддзела бібліятэчнага маркетынгу

Асноўная праблема, яе актуальнасць:

Праблема чытання беларускамоўных кніг айчыннай літаратуры на сённяшні дзень адна з найбольш актуальных. У 2016 годзе супрацоўнікамі аддзела бібліятэчнага маркетынгу цэнтральнай бібліятэкі А. С. Пушкіна праводзіўся цыкл міні-анкетаванняў «Юбілей пісьменніка — свята для чытача». Пытанні тычыліся не толькі ведання творчасці пісьменнікаў-юбіляраў, але і беларускай літаратуры навогул. Вынікі паказалі, што карыстальнікі бібліятэкі і сёння звяртаюцца да класічнай беларускай літаратуры, у падлетках дамініруе адукацыйны матыў. Але частка рэспандэнтаў не цікавяцца і не чытаюць беларускую літаратуру.

Каб абудзіць ў карыстальнікаў жаданне звярнуцца да беларускай кнігі, для больш сістэматызаванай і мэтанакіраванай работы ў гэтым напрамку і быў распрацаваны інфармацыйна-асветніцкі праект «Літаратурны каляндар “Пад зоркай юбіляра”».

Мэта праекта:

✓ стымуляванне цікавасці ў розных узроставых катэгорый карыстальнікаў да беларускай мастацкай кнігі і чытання.

Задачы праекта:

✓ знаёмства карыстальнікаў бібліятэк (рэальных і віртуальных) з жыццём і творчасцю беларускіх пісьменнікаў-юбіляраў;

✓ раскрыццё фонду бібліятэк Мазыршчыны і папулярызацыя кніг беларускіх аўтараў.

У рамках праекта прадугледжваецца:

✓ афармленне бібліятэчнага прастору: арганізацыя фотавернісажаў у цэнтральнай бібліятэцы імя А. С. Пушкіна «Майстры пяра», прысвечаных пісьменнікам-юбілярам;

✓ выпуск сэрыі рэкламных паштовак «Чатыры радка ад юбіляра»

Юбилей Юбилей Юбилей

Асноўны акцэнт робіцца на стварэнні на сайце дзяржаўнай установы культуры «Мазырская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» старонкі «Літаратурны каляндар “Пад зоркай юбіляра”»

Віртуальны літаратурны каляндар знаёміць з асноўнымі датамі, цікавымі фактамі з біяграфіі беларускіх пісьменнікаў, іх творчасцю. Даецца інфармацыя аб экранізацыях твораў. У рэжыме онлайн можна паслухаць песні, напісаныя на вершы пісьменнікаў-юбіляраў.

На старонках календара таксама прадстаўлены кнігі, урыўкі з творау гэтых пісьменнікаў з фондаў дзяржаўнай установы культуры «Мазырская цэнтралізованная бібліятэчная сістэма»

Юбилей

Чаканыя вынікі: павышэнне чытацкай актыўнасці і статуса беларускай кнігі.

Выканаўцы праекта: метадысты аддзела бібліятэчнага маркетынгу цэнтральнай бібліятэкі імя А. С. Пушкіна Сень Г. В., Кузоўкіна А. В.

Мэтавая аўдыторыя: усе катэгорыі карыстальнікаў.

Тэрміны рэалізацыі: 2017-2022 гг.

Вверх