Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Янка Купала. Лёс песняра


Купала, Я. З кутка жаданняў
Купала, Я. З кутка жаданняў

Купала, Я. З кутка жаданняў : вершы, паэмы, п'есы : для сярэд. і ст. шк. узросту / Янка Купала ; уклад. В. Шніпа ; прадм. В. Максімовіча . - Мінск : Мастацкая літаратура, 2013 . - 446 с. - (Школьная бібліятэка).

У кнігу народнага паэта Беларусі Янкі Купалы (1882-1942) увайшлі вершы розных гадоў, паэмы, п'есы "Раскіданае гняздо" і "Тутэйшыя".

Купала, Я. А хто там ізде?
Купала, Я. А хто там ізде?

Купала, Я. А хто там ізде? : на мовах свету = And, say, who goes there? : in the languages of the world / Я. Купала ; склад. : В. Рагойша, А. Ляшковіч . - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2018 . - 208 с.

Кніга аднаго верша Янкі Купалы "А хто там ідзе?" змяшчае пад сваёй вокладкай пераклады гэтага твора на 101 мову свету. Аб'яднаўшы пісьменнікаў, перакладчыкаў і проста ўлюбёных у беларускую паэзію людзей з розных кантынентаў агульнай ідэяй - данесці да сваіх суайчыннікаў сугучнасць думак беларусаў, яна сапраўды можа лічыцца інтэрнацыянальнай кнігай свету. Выданне прызначана для шырокага кола чытачоў, усіх тых, каго цікавіць Беларусь, хто хоча спазнаць душу беларускага народа і паспрабаваць знайсці адказ на пытанне: "А хто там ідзе?".

Купала, Я. Творы

Купала, Я. Творы
Купала, Я. Творы

Купала, Я. Творы / Янка Купала ; уклад. і камент. А. В. Вальчук ; навук. рэд. У. В. Гніламёдаў . - Мінск : Мастацкая літаратура, 2015 . - 806 с. - (Залатая калекцыя беларускай літаратуры ; т. 9).

Том складаюць выбраныя творы класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы (1882-1942), напісаныя ім у розных жанрах - паэзія, драматургія, публіцыстыка. Сабраныя пад адной вокладкай, яны даюць уяўленне пра геніяльнага творцу, які, адораны ад прыроды вялікім талентам, дзякуючы засваенню народных традыцый і іх эстэтычнаму пераасэнсаванню і ўвасабленню, стаў выразнікам нацыянальнага светапогляду, а таксама прадвызначыў асновы адбудовы беларускай дзяржаўнасці, стварыў яе ідэалагему. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца айчынным пісьменствам.

Купала, Я. Адвечная песня. Вершы і паэмы
Купала, Я. Адвечная песня. Вершы і паэмы

Купала, Я. Адвечная песня. Вершы і паэмы : для сярэд. і ст. шк. узросту / Янка Купала ; уклад. А. Роліч ; прадмова У. Гніламёдава . - Мінск : Мастацкая літаратура, 2001 . - 351 с. - (Школьная бібліятэка).

У кнігу ўвайшлі паэтычныя творы класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы (1882-1942). Вершы і паэмы друкуюцца па Поўнаму збору твораў у 9-і тамах.

Купала, Я. Спадчына : вершы і паэмы
Купала, Я. Спадчына : вершы і паэмы

Купала, Я. Спадчына : вершы і паэмы : для сярэд. і ст. шк. узросту / аут. прадм. і ўклад. У. М. Казбярук ; маст. У. М. Вішнеўскі . - Мінск : Юнацтва, 1988 . - 349 с.

У кнігу народнага паэта Беларусі Янкі Купалы ўвайшлі вершы і паэмы, якія даюць уяўленне аб асноўных этапах яго творчага шляху, аб ідэйным, тэматычным і жанравым багацці яго паэзіі, асаблівасцях мастацкага майстэрства.

Купала, Я. Вершы
Купала, Я. Вершы

Купала, Я. Вершы / Янка Купала ; уклад. Віктара Шніпа . - Мінск : Мастацкая літаратура, 2021 . - 318 с.

Дадзенае выданне працягвае новы кніжны праект "Народная бібліятэка". Народная таму, што змест кніг складаюць творы, якія прапануюць уключыць самі чытачы. У выніку ў зборнік "Янка Купала. Вершы" ўвайшлі найбольш папулярныя вершы класіка беларускай літаратуры, якія вывучаюцца ў школе. Кніга адрасуецца шырокаму колу чытачоў.

Купала, Я. Жыве Беларусь
Купала, Я. Жыве Беларусь

Купала, Я. Жыве Беларусь : вершы, артыкулы / уклад., прадм. і камент. В. Рагойшы . - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993 . - 477 с.

Кнігу склалі творы народнага песняра, прысвечаныя Беларусі, яе шматпакутнай гісторыі. Сярод іх і такія сусветна вядомыя, як "А хто там ідзе?", "Спадчына" і інш., і малавядомыя або зусім невядомыя шырокаму чытачу вершы і артыкулы Я. Купалы.

Купала, Я. Поўны збор твораў
Купала, Я. Поўны збор твораў

Купала, Я. Поўны збор твораў. У 9 т. Артыкулы, нататкі, выступленні. Калектыўныя творы / Янка Купала . - Мінск : Мастацкая літаратура, 2002.

Вверх