Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyrlib.by
Войти


Беларуска-мазырскі алфавіт

Карыстальнікам гарадской дзіцячай бібліятэкі мікрараена «Маладзежны» было прапанавана пазнаеміцца з кніжна-ілюстраваным даведнікам «Беларуска-мазырскі алфавiт». Падчас знаёмства з алфавітам, дзеці даведаліся шмат новага і цікавага пра месцы, архітэктурныя помнікі і людзей, якія пакінулі след у літараратурным жыцці і гісторыі Беларусі ў цэлым, і Мазыра ў прыватнасці.

Алфавіт утрымлівае шмат цікавостак: у ім сабраны славутасці, вядомыя людзі, стравы, святы; практычна на кожную літару тут прадстаўлены характэрныя беларускія словы, якія гучаць па-асабліваму і не маюць аналагаў у іншых мовах. Яшчэ тут ёсць сучасныя выканаўцы, фестывалі, падзеі і брэнды, без якіх немагчыма ўявіць жыццё нашай краіны. І галоўнае – кожнай літары адпавядаюць імёны сучасных беларускіх дзіцячых пісьменнікаў і паэтаў, кнігі якіх шчодра прадстаўлены на кніжных паліцах нашай бібліятэкі.

Краязнаўчая частка алфавіту – гэта своеасаблівая візуалізацыя мазырскіх феноменаў, дзе літарам азбукі адпавядае якая-небудзь гарадская славутасць.

Акрамя знаёмства з «Беларуска-мазырскім алфавітам», дзецям прапанавалася прыняць удзел у розных гульнях: «З многіх – адну», «Дзяжурная літара», «Знаўцы роднага краю, «Літары-невідзімкі».

Кніжна-ілюстраваны даведнік Кніжна-ілюстраваны даведнік Кніжна-ілюстраваны даведнік Кніжна-ілюстраваны даведнік

17 марта |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Вверх