Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyrlib.by
Войти


Медзведзяня Падынгтан у Мазыры. Нечаканае падарожжа

«Медзведзяня Падынгтан у Мазыры. Нечаканае падарожжа». Пад такой назвай у гарадской дзіцячай бібліятэцы мікрараена «Маладзежны» у рамках праекта «Блеф-клуб» прайшла чарговая гульня. А справа ў тым, што Падынгтан вельмі любіць усё новае і цікавае. Таму ён страшна ўзрадаваўся, калі яго сябар, смелы ваяка Мішка, прапанаваў яму з'ездзіць у Мазыр, паглядзець на неверагоднай прыгажосці горад. А вось ці ўзрадаваліся мазыране, якіх яму давялося сустрэць, гэта ўжо іншае пытанне. Таму што ў Падынгтана ні дня не праходзіць без прыгод. А што менавіта з ім здарылася, даведаліся дзеці, якія адправіліся з госцем у падарожжа, поўнае прыгод і розных здарэнняў. Як толькі медзведзяня не спрабаваў заблытаць рабят, падарожнічаючы па Мазыры, усё ж яны здолелі адказаць правільна на ўсе яго пытанні.

Падарожжа суправаджалася прэзентацыяй. Падчас гульні вучні даведаліся аб самых яркіх і выдатных датах гісторыі нашага горада; пазнаеміліся з сімволікай і сімваламі Мазыра, а таксама любімымі стравамі мазыран; пабывалі ў нашых лясах, дзе сустрэлі птушак і жывел нашых мясцін. Падынгтану давялося нават пабыць экскурсаводам, трапіўшы ў Мазырскі замак і запаведнік Мазырскія яры, а таксама ў музей-майстэрню мастака-кераміста М.М. Пушкара. Спадабалася яму і гісторыя ўзнікнення самалёта-помніка МіГ-17. Завяршылася падарожжа ў нашай бібліятэцы, пра якую ўжо самі дзеці расказалі зацікаўленаму ўсім на свеце Падынгтану.

Падчас гульні дзеці паказалі сябе добрымі знаўцамі нашай роднай старонкі, успомнілі выдатныя мясціны Мазыра; дапамаглі Падынгтану ў гасцях адчуць сябе, як дома, дзякуючы чаму ён вельмі палюбіў наш горад. І гэта не дзіўна, бо Мазыр – не проста кропка на карце. Гэта наша радзіма. Дарагая, родная, любая. І такая цудоўная!

Блеф-гульня Блеф-гульня Блеф-гульня Блеф-гульня Блеф-гульня

14 марта |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Вверх