Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyrlib.by
Войти


Да бабулі на вёску

У гарадской бібліятэцы мікрараена «Маладзежны» адбылося знаёмства з новай кнігай «Да бабулі на вёску» выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» з серыі «Беларуская дзіцячая энцыклапедыя». Яе аўтар – Алесь Сачанка, галоўны рэдактар часопіса «Пралеска».

У кнізе «Да бабулі на вёску» разам з героямі кнігі дзяўчынкай Паўлінкай і хлопчыкам Міхаськам можна даведацца аб традыцыйных занятках сялян, іх абрадах, прадметах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, нацыянальных стравах, святах, аб асаблівасцях жыцця беларусаў у вёсцы ў мінулым. Выданне дапоўнена цікавымі пытаннямі і заданнямі, творамі мастацкай літаратуры, каляровымі ілюстрацыямі, сэнс незнаёмых слоў больш падрабязна раскрыты ў тлумачальным слоўніку.

Прэзентацыя кнігі праходзіла ў акружэнні старажытных прадметаў побыту і прылад працы, якія захоўваюцца ў бібліятэцы. Дзеці даведаліся з кнігі, што такое «самапрадка», «абрус», «рушнікі», «гладышка», «прас» и г.д. Яны пабачылі, як выглядаюць рэчы хатняга абіходу ўжывую і дазналіся, для чаго яны патрэбны.

Бібліятэкар прадэманстравала інтэрактыўны плакат-прэзентацыю кнігі «Да бабулі на вёску», паказала іншыя кнігі з серыі «Беларуская дзіцячая энцыклапедыя».

Вучні развучылі гульню «Жыта», успомнілі беларускія народныя песні, у якіх расказвалася пра працоўнае жыццё беларусаў. З дапамогай відэапрэзентацыі «Смак беларускіх слоў» бібліятэкар ўзгадала ў алфавітным парадку назвы прадметаў па-беларуску.

У вяселым конкурсе «Пачастунак» вучні даведаліся пра назвы беларускіх страў, адчулі сабе кухарамі і запомнілі, з якіх прадуктаў гатуюць нацыянальные стравы.

Дзякуючы знаёмству з кнігай Алеся Сачанкі, дзеці зразумелі, што сучасныя людзі берагуць і захоўваюць спадчыну нашых продкаў.

Прэзентацыя кнігі Прэзентацыя кнігі Прэзентацыя кнігі

19 марта |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Вверх