Гук
Мозырская централизованная библиотечная система
озырская централизованная
библиотечная система
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyrlib.by
Войти

Старая версия сайта

Мая краіна — Беларусь

У гарадской бібліятэцы мікрараёна «Зарэчны», у рамках праграмы «Я с книгой открываю мир», з выхаванцамі дзіцячага садка №7 быў праведзены ўрок-падарожжа «Мая краіна — Беларусь». У ходзе яго дзеці на цягніку разам з бібліятэкарам здзейснілі падарожжа па Беларусі, спыняючыся на прыпынках «Дзяржаўная сімволіка», «Галоўны горад Беларусі — Мінск», «Белавежская пушча». На прыпынку «Дзяржаўныя сімвалы» бібліятэкар пазнаёміла іх з дзяржаўным гербам і дзяржаўным сцягам Беларусі, распавяла ім, што, сімвалізуе кожны элемент дзяржаўнага герба, што азначаюць колеры беларускага сцяга. Затым усе стоя слухалі гімн Рэспублікі Беларусь. На прыпынку «Галоўны горад Беларусі — Мінск» дзяцей чакалі жыхары Мінска: Алесь і Алеся. Яны распавялі пра самыя прыгожыя месцы горада: Нацыянальную бібліятэку, Мінск-Арэну, Беларускі дзяржаўны цырк, Дом урады Рэспублікі Беларусь і інш. Дзеці прагледзелі відэаролік «Самы, самы Мінск. Унікальныя кадры». Затым цягнік спыніўся на апошнім прыпынку «Белавежская пушча». Тут бібліятэкар распавяла дзецям аб самым знакамітым запаведніку Беларусі Белавежскай пушчы. З яе аповеду яны даведаліся, якія расліны, жывёлы і птушкі засяляюць Белавежскую пушчу, як аб іх клапоцяцца, і як іх ахоўваюць. Дзецям вельмі спадабалася падарожжа па роднай краіне.

Страна Страна Страна Страна Страна

13 марта |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Вверх