Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyrlib.by
Войти


Чытайце кніжку беларускую

У рамках дэкады беларускай і краязнаўчай кнігі ў гарадской бібліятэцы №7 правялі кніжна-чытацкую кампанію «Чытайце кніжку беларускую». Пачатак кампаніі выпаў на 21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы. Усім наведвальнікам бібліятэкі ў гэты дзень прапанавалі выканаць розныя заданні: назваць беларускіх аўтараў-юбіляраў 2021 года, знайсці творы пэўнага аўтара ў лабірынце назваў, зрабіць фота ў выставы.

На працягу наступнага тыдня — Дэкады беларускай і краязнаўчай кнігі — чытачы прынялі ўдзел у гульні «Перакладчык», разгадвалі літаратурную крыжаванку і выконвалі заданні «Складзі прыказку», «Прадоўжы твор», «Пазнай беларускіх пісьменнікаў па фотаздымку».

Асаблівую цікавасць выклікала выстава-віктарына «З якіх кніжак гэтыя героі?». На спецыяльна ўсталяваным стэндзе былі размешчаны малюнкі-ілюстрацыі, па якіх трэба было пазнаць галоўнага героя і назву твора. Каб справіцца з заданнем, у дапамогу ўдзельнікам мерапрыемства была прапанавана выстава кніг з закладкамі-падказкамі.

Так як мерапрыемства праходзіла ў Дэкаду беларускай і краязнаўчай кнігі «Чытайце кніжку беларускую», то для карыстальнікаў бібліятэкі была прадстаўлена выстава кніг пісьменнікаў-юбіляраў 2021 года. Чытачам былі прапанаваны візіткі па гэтай тэматыцы. Для ўсіх удзельнікаў кампаніі супрацоўнікі бібліятэкі прыгатавалі салодкі пачастунак — цукеркі.

Кампанія Кампанія Кампанія Кампанія Кампанія Кампанія Кампанія

21-28 февраля |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Вверх