Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyrlib.by
Войти


Летапісец Палесся

У гарадской бібліятэцы №7 у рамках праекта «ЛИТературный чеМОДАнчик» адбыўся літаратурны партрэт «Летапісец Палесся: да 100-годдзя з дня нараджэння І. Мележа», прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння беларускага празаіка, драматурга, публіцыста, народнага пісьменніка.

Госці мерапрыемства даведаліся аб некаторых цікавых фактах з біяграфіі і творчасці знакамітага беларускага пісьменніка. Вельмі зацікавіла дзяцей інфармацыя аб тым, што першыя ў сваім жыцці апавяданні Іван Мележ напісаў левай рукой у шпіталі, у Тбілісі, таму што быў цяжка паранены і яму ледзь не ампутавалі правую руку, а пачаў свой шлях у літаратуру з паэзіі яшчэ ў маленстве. Нагадалі, што іменем Івана Мележа названы школы ў в. Глінішча, бібліятэка ў Гомелі, цеплаход, Мазырскі драматычны тэатр, а на малой радзіме Івана Паўлавіча, у вёсцы Глінішча адкрыты літаратурны музей. Дзеці з цікавасцю праслухалі інфармацыю бібліятэкара, урывак з радыёпастаноўкі «Людзі на балоце» праглядзелі відэаролікі пра І. Мележа, а затым прынялі ўдзел у віктарыне «Так ці не?».

У канцы мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла ўсіх з тэматычнай кніжнай выставай па творчасці пісьменніка «Адвечная сіла зямлі», на якой прадстаўлены: збор твораў пісьменніка, знакамітая палеская хроніка, зборнікі артыкулаў пра жыццёвы i творчы шлях славутага земляка, прадметы сялянскага побыту тых часоў, сямейныя фотаздымкі. На інфармацыйных стэндах размешчана інфармацыя пра літаратурны музей у вёсцы Глінішча і Мазырскі драматычны тэатр імя Івана Мележа.

Партрэт Партрэт Партрэт Партрэт

23 февраля |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Вверх