Родная мова — чыстая, светлая

У рамках дэкады беларускай і краязнаўчай кнігі «Родная мова-бясцэнная спадчына» у гарадской біблятэцы №6 ім. В. З. Харужай прайшла конкурсная праграма «Родная мова — чыстая, светлая».

Што такое мова? Для нашага народа родная мова — беларуская. Беларуская мова прайшла доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі беларуская мова ледзь не знікла. Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, наша мова вытрымала выпрабаванні і цяпер квітнее, займае сваё пачэснае месца сярод іншых моў свету.

Спачатку бібліятэкар распавяла пра свята, калі яно ўзнікла, чаму менавіта ў гэты дзень. Далей распачалася размова непасрэдна пра беларускую мову. Гаварылі пра асаблівасці вымаўлення, аб паходжанні, аб людзях, якія абаранялі яе, клапаціліся аб ёй. Каб замацаваць веды і больш дасканала дазнацца пра беларускую мову вучням было прапанавана конкурсная праграма, якая складалася з 15 заданняў: «Сваякі», «Самы кемлівы», «Лесвічка», «Метаграмы», «Спяшайся бачыць», «Пазнай фразеалагізм», «Выдатнік», «Творы і аўтары», «Словы-змейкі», «Аматары беларускага фальклору» і інш.

Акция Акция Акция Акция Акция Акция

19 февраля |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Вверх