Ветлівыя словы

Беларуская мова – самая мілагучная пасля італьянскай. Гісторыкі сцвярджаюць, што яна яшчэ і самая старажытная сярод славянскіх моў. Мова яднае нацыю, народ і ўсіх людзей, якія пражываюць на тэрыторыі краіны. Да Міжнароднага Дня роднай мовы чытачы гарадской бібліятэкі №5 удзельнічалі ў лінгвістычным практыкуме «Ветлівыя словы». Ім былі прапанаваны розныя заданні: нагадаць і запісаць словы ветлівасці і дабрыні, якія яны ўжываюць штодзень, вырызна прачытаць верш П. Броўкі «Калі ласка», перакласці словы з рускай мовы на беларускую, ў лінгвістычным конкурсе скласці верны фразеалагізм. Старэйшае пакаленне часцей за ўсе выбірала прачытаць верш, а дзеці з радасцю ўдзельнічалі ў іншых заданнях.

Да мерапрыемства была арганізавана выстава «Ад слова вырыстаюць крылы», дзе ўсе жадаючыя знаёміліся з творамі беларускіх пісьменнікаў. Ўдзельнікі мерапрыемства паказалі добрыя веды, выдатны настрой і, безумоўна, упэўніліся, што трэба любіць і ведаць беларускую мову, каб не быць іншаземцам у роднай краіне. Мерапрыемства пакінула ва ўсіх часцінку дабрыні, любові да роднай мовы.

Практыкум Практыкум Практыкум Практыкум Практыкум Практыкум

20 февраля |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Вверх