Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyrlib.by
Войти


Скарбы Радзімы

Для дзяцей малодшых класаў у Козенскай сельскай бібліятэцы к 65-годдзю са дня нараджэння беларускага пісьменніка Уладзіміра Іванавіча Ягоўдзіка адбыўся кнігапаказ пад назвай «Скарбы Радзімы» у рамках літаратурнага дыліжанса «Пад зоркай юбіляра».

Школьнікі даведаліся пра творчасць ужо вядомага ім пісьменніка і пра тое, што Уладзімір Ягоўдзік заснаваў унікальную серыю «Скарбы Радзімы», у якой ён выдае прыгожыя каляровыя і цікавыя кніжкі на роднай мове для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. У іх можна знайці адказы на розныя пытанні — дзе жывуць бабры, каго называюць «санітарам леса», след якой жывёлы падобны чалавечаму і інш.

Бібліятэкар акцэнтавала ўвагу, што гэтыя кнігі прысвечаны помнікам прыроды, птушкам і звярам беларускіх лясоў, рэкам, азёрам, лясам і гарадам нашай Радзімы, якія патрэбна зберагаць.

Прыгожымі фотаздымкамі, цікавым афармленнем кніг прыцягнула ўвагу дзяцей кніжная выстава «Знаўца роднай прыроды» і заахвочвала ўзяць кнігу, каб атрымаць асалоду ад чытання і падрыхтаваць карысную інфармацыю да ўроку.

Кнігапаказ Кнігапаказ Кнігапаказ

23 февраля |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Вверх