Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyrlib.by
Войти


Чароўнае кола

У гарадской дзіцячай бібліятэцы № 4 у рамках дэкады беларускай кнігі «Родная мова — бясцэнная спадчына» адбылася літаратурна-інтэлектуальная гульня «Чароўнае кола». На працягу ўсяго часу мы не толькі размаўлялі на роднай мове, але спрабавалі і жартаваць на ёй, і гэта ўсім вельмі спадабалася.

Чароўнае кола складалася з васьмі сектараў, у якіх былі замацаваны карткі са схаванымі на адваротным баку літарамі, ад якіх адыходзілі стрэлкі да пытанняў. Прадстаўнікі кожнай каманды па чарзе падыходзілі да кола і адкрывалі адзін з сектараў, пасля чаго адказвалі на пытанні ці выконвалі заданні на абраную літару. Такім чынам, удзельнікі гульні чыталі выразна вершы, знаходзілі, з якіх беларускіх казак узяты прыказкі; выконвалі заданні «Хто што любіць», «Хованкі», «Імёны», «Літаратурная аптэка», «З многіх – адну», «Лічба з літарай сябруюць», «Дзяжурная літара», «Літаратурная паштоўка», «Скорагаворка-галаваломка»; гулялі ў гульні «Словы розныя бываюць», «Маленькая азбука вялікай краіны», «Ці бывае так?»; адгадвалі загадкі ды інш.

Акрамя літар, на коле можна было знайсці скрыпічны ключ – «Музычную паўзу», і смайлік, які адпавядаў сектару «Жартоўная ўсмешка». Да імпрэзы быў падрыхтаваны інфармацыйны спіс-заданне па чытанню кніг «Гульня слоў».

Гульня Гульня Гульня Гульня Гульня Гульня Гульня Гульня Гульня

24 февраля |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Вверх