Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyrlib.by
Войти


Пачні з пачуццяў

У гарадской дзіцячай бібліятэцы № 4 у рамках дэкады беларускай кнігі «Родная мова — бясцэнная спадчына» адбылася акцыя «Пачні з пачуццяў».

Маленькія беларусы і беларусачкі знаходзілі, які смайлік адлюстроўвае пачуцці, напісаныя на папяровых лісточках, ці знаходзілі назву свайму сённяшняму настрою; гулялі ў перакладчыкаў, чыталі невялікія апавяданні сучасных беларускіх аўтараў і распавядалі, якія пачуцці яны ў іх выклікаюць. Таксама дзецям прапаноўвалася паразважаць над прыказкамі, прымаўкамі і загадкамі, незнаёмымі па сэнсу ці гучанню беларускімі словамі, а потым паглядзець адказ ці значэнне.

Спадзяёмся, што вучні запомнілі, як выказаць пачуцці на беларускай мове, а таксама ўзбагацілі сваю моўную скарбонку новымі роднымі словамі.

Акцыя Акцыя Акцыя Акцыя

23 февраля |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Вверх