Літары-брэнды роднай зямлі

У гарадской бібліятэцы №4 у рамках дэкады беларускай кнігі «Родная мова — бясцэнная спадчына» дзеці пазнаёміліся з краязнаўча-ілюстраваным даведнікам «Літары-брэнды роднай зямлі». Падчас знаёмства з літарамі беларускага алфавіту яны даведаліся шмат новага і цікавага пра месцы, архітэктурныя помнікі і людзей, якія пакінулі след у літаратурным жыцці і гісторыі Беларусі ў цэлым, і Мазыра ў прыватнасці.

Літары-брэнды былі прадстаўлены на БУКВАРнай выставе «Беларуска-мазырскі алфавіт». Алфавіт утрымлівае шмат цікавостак: у ім сабраны славутасці, вядомыя людзі, стравы, святы; практычна на кожную літару прадстаўлены характэрныя беларускія словы, якія гучаць па-асабліваму і не маюць аналагаў у іншых мовах. Яшчэ тут ёсць сучасныя выканаўцы, фестывалі, падзеі і брэнды, без якіх немагчыма ўявіць жыццё нашай краіны. І галоўнае — кожнай літары адпавядаюць імёны сучасных беларускіх дзіцячых пісьменнікаў і паэтаў, кнігі якіх шчодра прадстаўлены на кніжных паліцах нашай бібліятэцы. Кожны ўдзельнік меў магчымасць назваць любую літару, і даведацца ад бібліятэкара, якія брэнды нашай краіны стаяць за ёй.

Краязнаўчая частка алфавіту — гэта своеасаблівая візуалізацыя мазырскіх феноменаў, дзе літарам азбукі адпавядае якая-небудзь гарадская славутасць.

Таксама дзеці прынялі ўдзел у розных гульнях: «З многіх — адну», «Дзяжурная літара», «Эстафета любімых твораў», «Знаўцы роднага краю, «Літары-невідзімкі».

Даведнік Даведнік Даведнік Даведнік Даведнік

21 февраля |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Вверх