Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyrlib.by
Войти


Волат зямлі палескай

Няшмат знойдзецца ў беларускай літаратуры пісьменнікаў, якія з такім замілаваннем і сыноўяй любоўю жылі і пісалі б пра свой родны кут, пра сваю бацькаўшчыну. Адным з такіх песняроў, што любіў сваё роднае Палессе, быў і застанецца Іван Мележ.

8 лютага адзначаецца 100-годдзе з дня нараджэння выдатнага беларускага пісьменніка, празаіка, драматурга, публіцыста Івана Паўлавіча Мележа. Да гэтай юбілейнай даты ў Скрыгалаўскай сельскай бібліятэцы быў падрыхтаваны бенефіс пісьменніка «Волат зямлі палескай».

У бібліятэцы была аформлена аднаіменная выстава. На ёй былі змешчаны кнігі І. Мележа, якія маюцца ў бібліятэцы. З паведамлення бібліятэкара аб творчым і жыццёвым шляху пісьменніка чытачы бібліятэкі зразумелі, што пісьменнік пакінуў нам вялікую і каштоўную спадчыну, ён валодаў уменнем бачыць, успрымаць і адчуваць кожнага чалавека.

Іван Паўлавіч Мележ лічыў, што ведаць мінулае вельмі важна і патрэбна, асабліва тым хто толькі ўступае ў жыццё: «Сучасным маладым людзям вельмі не шкодзіць ведаць, як здабывалася бацькамі шчасце для іх, колькі поту і крыві яно каштавала. Не ведаючы таго, што расло ўчора на нашай зямлі, нельга зразумець таго, што расце сёння, убачыць загадзя, што будзе заўтра, нельга любіць па-сапраўднаму сваю зямлю, свой дзень».

Бенефис Бенефис Бенефис

6 февраля |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Вверх