Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyrlib.by
Войти


Сем цудаў Беларусі

Ассорти
У бібліятэцы правялі асарці цікавых фактаў
Ассорти
У бібліятэцы правялі асарці цікавых фактаў

З далёкай старажытнасці вядомы сем цудаў свету. Кожны з гэтых дзівосных твораў дойлідства і скульптуры з’яўляўся непераўзыдзеным шэдэўрам мастацтва, яскравым помнікам чалавечага генія і людской стваральнай працы. Жылі такія творцы і на Беларусі. Яны пакінулі пасля сябе спадчыну, якая пераканаўча сведчыць – мы, беларусы, сказалі сваё слова ў гісторыі і можам смела глядзець у будучыню.

Гарадская бібліятэка №3 правяла для вучняў 2-х класаў СШ №2 асарці цікавых фактаў «Сем цудаў Беларусі» паводле кнігі Уладзіміра Ягоўдзіка. Удзельнікі мерапрыемства здзейснілі завочнае падарожжа па знакамітых месцах нашай Беларусі. Пабывалі ў Белавежскай пушчы, Нясвіжскім палацы, Сынковіцкай царкве, пазнаёміліся са святыняй беларускага народа крыжам Еўфрасінні Полацкай, «Бібліяй» Францыска Скарыны, Статутам Вялікага княства, даведаліся пра славутыя слуцкія паясы. Дапаўненнем да мерапрыемства стала аднайменная відэапрэзентацыя і кніжная выстава «У тым краі, дзе жывеш».

13 февраля |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Вверх