Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyrlib.by
Войти


Цікавыя факты з жыцця Івана Мележа

Літаратурны партрэт «Цікавыя факты з жыцця Івана Мележа», які сёння прайшоў у Асавецкай сельскай бібліятэцы, прыцягнуў да сябе ўвагу старшакласнікаў. Бібліятэкар пазнаёміў рабят з фактамі жыцця і дзейнасці Івана Мележа. Шмат новага для сябе ўзялі рабяты з літаратурнага партрэта пісьменніка.

Мой родны кут… Палессе… Ёсць у кожнага свой мілы сэрцу куток, які з бегам гадоў не толькі не цьмее ў памяці, а становіцца як бы яснейшым, даражэйшым… Ён самы дарагі, самы шчымлівы!.. Вось так пісаў І. Мележ пра месца дзе ён нарадзіўся. У родную вёску пісьменнік прыязджаў не як госць, а як свой чалавек, які чула ўспрымаў і радасць, і засмучэнні… Родная зямля яго натхняла… Любоў да людзей, да роднага краю, да прыроды стала для Мележа вечным агнём, з якога нараджалася яго творчасць.

Вышэй за любыя прэміі і самая вялікая ўзнагарода для аўтара было тое, калі творы яго чытаюць і перачытваюць. Мележаўскі запавет нашчадкам — любіць зямлю, служыць ей усімі сіламі сваей душы і сэрца.

Игра Игра Игра Игра Игра

23 февраля |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Вверх