Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyrlib.by
Войти


Матывы народнага ручніка

Супрацоўнікі гарадской бібліятэцы №1 сумесна з педагогамі аб’яднанняў па інтарэсах «Палескія сувеніры» і «Цымбалы» зладзілі фальклорнае свята «Матывы народнага ручніка». Удзельнікі даведаліся пра гісторыю беларускага ручніка, яго віды, значэнні арнаментальных сімвалаў. На выстаўцы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Самі ткалі, самі вышывалі» госці свята пазнаёміліся з тканымі і вышыванымі ручнікамі з куфраў бабуль. Бібліятэкар распавяла, як з лёну атрымоўвалі ніткі, пра сялянскія прылады працы верацяно і калаўрот. Дзяўчынкі паспрабавалі адпрасаваць льняныя ручнікі качолкамі. Наведвальнікі змаглі паўдзельнічаць у майстар-класе па пляценню сувеніру па матывах тканага ўзору «каласок», тэматычных гульнях. Свята суправаджалася беларускімі народнымі песнямі і музыкай.

Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава «Беларускі ручнік» і памятка-закладка.

Гасціная Гасціная Гасціная Гасціная Гасціная Гасціная Гасціная Гасціная

27 февраля |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Вверх