Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyrlib.by
Войти


Гаворым па-беларуску

У аддзеле абслугоўвання Мазырскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя А. С. Пушкіна прайшла гульня-віктарына «Гаворым па-беларуску». Мерапрыемства праходзіла ў выглядзе літаратурнай гульні, прысвечанай дэкадзе беларускай кнігі. Вядучая пазнаёміла дзяцей з літаратурнымі загадкамі, лічылкамі, скорагаворкамі, вясёлымі задачкамі і казкамі, якія складалі беларускія пісьменнікі і паэты. У ходзе мерапрыемства вучням спадабаліся наступныя беларускія дзіцячыя гульні: «Удалы жарт увагі варт», «Што робіш?», «Чый галасок», «Сляпы музыкант», а таксама пазнавальныя віктарыны: «Хто гэта?», «Адгадай», конкурс «Загадкі-адгадкі». На прыканцы гульні-віктарыны быў прадэманстраваны мультфільм «Піліпка».

Гульня Гульня Гульня Гульня

24 февраля |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Вверх