Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyrlib.by
Войти


Час чытаць кнігі роднай зямлі

Абанемент аддзела абслугоўвання цэнтральнай бібліятэкі імя А. С. Пушкіна падрыхтаваў акцыю да Міжнароднага дня роднай мовы «Час чытаць кнігі роднай зямлі». Вучням расказалі, што 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Чаму для святкавання быў абраны гэты дзень? Адзначаецца гэты дзень з 2000 года. Звярнулі ўвагу дзяцей на тое, што дзе б яны не чулі яе — ці то сучасную літаратурную, ці змешаную «трасянку», або мясцовую дыялектную — ведайце, што гэта ўсё яна — наша беларуская мова. Не адварочвайся, а прыміце яе, бо яе месца ў тваёй краіне. І мова паказвае на спрадвечнасць беларусаў на сваёй зямлі. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнана як роўная сярод іншых моў свету. І для таго, каб ведаць яшчэ больш гістарычны шлях роднай мовы, трэба чытаць творы на беларускай мове. Дзецям прапанавалі пазнаёміцца з выставай кніг «Багата, родная ты мова…», і запрасілі часцей наведваць нашу бібліятэку.

І на прыканцы акцыі прыгадалі 10 запаветаў:

Мову родную беражы.
Мовай роднаю даражы.
Мову родную шануй.
Мовай роднай не гандлюй.
Мову родную любі.
Мовы роднай не кідай.
Мову дзецям перадай.
Мовы не аддай на здзек.
Акцыя Акцыя Акцыя Акцыя

19 февраля |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Вверх