Магутны талент пісьменніка

У аддзеле абслугоўвання цэнтральнай раённай бібліятэкі імя А. С. Пушкіна літаратурны эцюд да творчасці «Магутны талент пісьменніка». Мерапрыемства было прысвечана 125-годдзю з дня нараджэння старэйшыны беларускай літаратуры Кандрата Крапівы. Вучні пазнаёміліся з асноўнымі вехамі жыцця і творчасці аўтара. Доўгі жыццёвы шлях Кандрата Крапівы знайшоў адбітак у дакументальным фільме, які дзеці з цікавасцю праглядзелі. Кнігу творчасці Кандрата Крапівы прагарталі з дапамогай прэзентацыі «Верай і праўдай прайшоў праз эпоху». На яе старонках Крапіва паўстае як паэт, байкапісец, драматург. На мерапрыемства была запрошана мазырская паэтка Андрусевіч Вольга Аляксееўна. Яна прадекламавала байкі Кандрата Крапівы. Да ўвагі вучняў была прапанавана кніжная выстава, дзе дэманстраваліся кнігі аб жыцці і творчасці Кандрата Крапівы а таксама яго творы. Потым дзеці паглядзелі мультыплікацыйны фільм паводле байкі «Дыпламаваны баран».

Эцюд Эцюд Эцюд

25 февраля |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Вверх