Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyrlib.by
Войти


Да бабулі ў веску

У гарадской бібліятэцы №2 для выхавальнікаў діцячага садка №7 у рамках праграмы «Я с книгой открываю мир» прайшло этнаграфічнае асарці «Да бабулі ў вёску». Мэтай мерапрыемства было пазнаёміць дзяцей з выглядам сялянскай хаты, рэчамі, якія знаходзяцца ў ёй, з народнымі беларускімі гульнямі, садзейнічаць развіццю пазнавальных навыкаў, садзейнічаць выхаванню нацыянальнай самасвядомасці, цікавасці да гістарычнай спадчыны праз першае знаёмства з сялянскай хаткай і побытам традыцыйнай беларускай сям’і.

У ходзе мерапрыемства бібліятэкар, у нацыянальным касцюме, з дапамогай кніг М. Маляўкі «Сядзіба, або Хата з матчынай душою», «Спадчына, або Каб не стаць манкрутам», А. І. Сачанка «Да бабулі на вёску» і прадметаў якія знаходзяцца ў этнаграфічным кутку «Спадчына продкаў» распавяла дзеткам пра старадаўнія вырабы і прадметы быта нашых продкаў. З яе аповяда яны даведаліся з чаго яны зроблены, як выкарыстоўваліся. А з духоўнай спадчынай нашага народа дзеці знаёміліся праз беларускія народныя гульні: «Гарлачык», «У ката» і «Бульба», тут яны і паказалі сваю жвавасць і спрытнасць. Яшчэ ім была прадстаўлена магчымасць самім пагладзіць прасам сукенку, паглядзець як вышываюць сурвэтку, падудзець на свістульцы «Пеўнік» і памацаць воўну з якой пралася нітка.

Ассорти Ассорти Ассорти Ассорти Ассорти Ассорти

12 февраля |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Вверх