Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyrlib.by
Войти


Гімн роднай мове

Роднае слова — люстэрка культуры народа, яго духоўнае аблічча. Таму гарадская бібліятэка №1 для вучняў 4 класа школы №8 правяла інтэлект-гульню «Гімн роднай мове». У пачатку дзеці прагледзелі відэаролік пра нашу краіну, а потым адказалі на пытанні віктарыны «Мая Беларусь».

Затым удзельнікі гульні спаборнічалі ў конкурсах: «Загадкі», «Рассыпаныя прыказкі», «Нечаканыя пераўтварэнні», «Перакладчык», «Апранайся па-беларуску», «Пытанні-жарты», «Шыфравальшчык».

Усе заданні і конкурсы садзейнічалі ўзнаўленню ў памяці дзяцей набытых ведаў па беларускай мове і літаратуры, развіццю чуйнасці да роднага слова.

Напрыканцы мерапрыемства паглядзелі мультыплікацыйныя фільмы «Беларускія прымаўкі» і «Аповесць мінулых гадоў», які распавядае аб розных аспектах гісторыі Беларусі.

Игра Игра Игра

6 февраля |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Вверх