Гук
Мозырская централизованная библиотечная система
озырская централизованная
библиотечная система
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyrlib.by
Войти

Старая версия сайта

З беларускай кніжкай на лаўцы

У рамках Дэкады беларускай і краязнаўчай кнігі «Мову родную, край свой любіце» гарадская дзіцячая бібліятэка мікрараёну «Маладзёжны» правяла літаратурныя пасядзелкі «З беларускай кніжкай на лаўцы». Да свята Міжнароднага дня роднай мовы ў бібліятэцы была аформлена беларуская гасціная, дзе на працягу ўсяго дня на фоне ціхай музыкі ўсе наведвальнікі бібліятэкі чыталі творы выдатных беларускіх, а таксама і мазырскіх пісьменнікаў. Чалавеку трэба шмат чаго ведаць. Найперш і найлепш трэба ведаць тое багацце, якое стварыў народ, а гэта шмат прыказак і прымавак на розныя тэмы. Таму з дзецьмі была праведзена гульня «Дзве часткі у адной думцы». Далей кожны паспрабаваў сябе ў ролі перакладчыка, прыняў удзел у гульне «Цудоўны перакладчык». А ў знак удзячнасці і любві да роднай мовы наведвальнікі бібліятэкі ўпрыгожылі сваімі цёплымі словамі ў выглядзе сардэчак галінкі дрэва, якое сімвалізуе мудрыню і прыгажосць. Далей кожны з рабят прачытаў свой любімы верш на роднай беларускай мове і атрымаў на памяць закладкі з перакладам некаторых беларускіх слоў.

Кніжка Кніжка Кніжка Кніжка

26 февраля |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Вверх