Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyrlib.by
Войти


Шамякіна чытайце — жыцце пазнавайце

У гарадской бібліятэцы №7 прайшла літаратурная акцыя «Шамякіна чытайце — жыцце пазнавайце», прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння знакамітага пісьменніка Івана Пятровіча Шамякіна.

Каля тэматычнай кніжнай выставы «Чалавек вялікай душы і таленту» бібліятэкары праводзілі гутаркі з чытачамі не толькі аб творах аўтара, але і расказвалі аб жыцці і творчым шляху І. П. Шамякіна, пазнаёмілі з фотоздымкамі з сямейнага архіва пісьменніка. Жадаючым прапанавалася паглядзець у чытальнай зале відэафільм «Іван Шамякін: трывожнае шчасце пісьменніка».

Кожнаму дню тыдня была падабрана «Цытата дня», і ўдзельнікі акцыі чыталі ўрывак з кнігі, з якой была ўзята гэтая цытата. Юныя карыстальнікі таксама прынялі ўдзел у гучных чытаннях аўтабіяграфічных расказаў: «Хітруня», «Азбука», «Цуд на краі свету» і іншых твораў з кнігі пісьменніка «Промні маленства». Старшакласнікі адказвалі на пытанні віктарыны «Чытаем Івана Шамякіна».

Чытачы актыўна прымалі ўдзел у разгадванні літаратурнай шыфроўкі «Знайдзі твор пісьменніка», калі на малюнках з назваў розных твораў трэба было вылічыць назву твора менавіта Івана Шамякіна.

Усіх жадаючых запрашалі прыняць удзел у апытанні «Галасую за любімую кнігу Івана Шамякіна». З вялікай колькасці кніг беларускага класіка чытачы выбіралі адну, якую лічылі самай цікавай, і запісвалі яе назву на спецыяльным лісце і рабілі фотаздымак з гэтай кнігай.

Удзельнікі акцыі мелі магчымасць узяць з сабой кнігі Івана Шамякіна з кніжнай выставы «Чалавек вялікай душы і таленту», якія ярка і ўсебакова раскрываюць лёс беларускага народа ў XX стагоддзі.

Акцыя Акцыя Акцыя Акцыя Акцыя

24-31 января |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Вверх