Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyrlib.by
Войти


Дзень Шамякінскай прозы

Да 100-годдзя з дня нараджэння класіка нацыянальнай літаратуры, выдатнага беларускага пісьменніка Івана Пятровіча Шамякіна ў Скрыгалаўскай сельскай бібліятэцы прайшла акцыя «Дзень Шамякінскай прозы». Таксама да гэтай даты бібліятэкар аформіла кніжную выставу «Таленавіты сын народа», на якой змешчаны ўсе творы пісьменніка, якія маюцца ў бібліятэцы.

І. П. Шамякін вядомы не толькі на радзіме, але і далёка за яе межамі. Ён застаецца адным з самых чытаемых і вядомых беларускіх пісьменнікаў. Іван Пятровіч адносіцца да пакалення пісьменнікаў, чыя маладосць была апалена і закалена вайной. Магчыма, па гэтай прычыне большасць яго твораў звязаны з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. Вайна, каханне, служэнне народу — вось асноўныя тэмы твораў гэтага пісьменніка. Кожная яго кніга дае магчымасць адчуць і зразумець, як жылі людзі ў пэўны час, што іх хвалявала, у што яны верылі, аб чым марылі.

Бібліятэкар не толькі пазнаёміла чытачоў з кнігамі на выставе, але і коратка расказала аб жыццёвым і творчым шляху І. П. Шамякіна. Карыстальнікі з вялікай цікавасцю знаёміліся з творамі, прадстаўленымі на выставе.

Мы ўпэўнены, што творчасць І. П. Шамякіна, яго творы, якія складаюць залаты фонд беларускай літаратуры, будуць заўсёды запатрабаваны нашымі чытачамі.

Акцыя Акцыя Акцыя

30 января |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Вверх