Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyrlib.by
Войти


Іван Шамякін — чалавек-эпоха

У Асавецкай сельскай бібліятэцы адбыўся літаратурны вечар «Іван Шамякін — чалавек-эпоха». Сёння рабяты сабраліся ў бібліятэцы з нагоды 100-й гадавіны з дня нараджэння Івана Шамякіна, аднаго з самых выдатных і вядомых пісьменнікаў Беларусі. З вялікай цікавасцю дзеці праслухалі кароткія звесткі пра жыццё і творчасць пісменніка, з якімі іх пазнаёміў бібліятэкар. А таксама пазнаёміліся з усімі творамі аўтара, якія ёсць у бібліятэцы.

Апавяданні Івана Шамякіна якія ўваходзяць у зборнік «Промні маленства» рабяты вельмі добра ведаюць. А з іншымі творамі аўтара яны паабяцалі, што будуць знаёміцца, калі будуць вучыцца ў старэйшых класах. У заканчэнні нашага вечара прагучалі словы бібліятэкара: Чытайце творы Івана Шамякіна, перачытвайце старонку за старонкай і пазнавайце ўсё больш і больш пра беларускі народ і яго гісторыю.

Мужество Мужество Мужество

30 января |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Вверх