Ганаруся сваёй краінай
Сёняшні наступіўшы новый год для беларусаў асаблівы — у першы дзень 2019 года наша краіна адзначыла юбілей — стагоддзе ўтварэння БССР. Менавіта да гэтай даты ў Асавецкай сельскай бібліятэцы адбыўся конкурс чытальнікаў «Ганаруся сваёй краінай». Дзеці пазнаёміліся і чыталі творы беларускіх пісьменнікаў, якія сваю любоў да роднай краіны выказалі ў сваіх вершах.
Наш родны беларускі край! Ён прыгожы і непаўторны сваімі рэкамі і азёрамі, сваімі лясамі і лугамі. Гэта залатыя палі збажыны з сінімі вачамі васількоў і светлыя ад бяроз гаі. Чароўны кут,стары казачны край — наша Беларусь. Пра гэта гаворыцца ў вершах, якія сёння чытаюць дзеці. Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да сваёй спадчыны.
Юныя чытальнікі прадэманстравалі свае навыкі выразнага чытання і імкнуліся перадаць настрой твораў. Для чытання дзеці выкарысталі вершы Якуба Коласа, Янкі Купалы, Яўгеніі Янішчыц,Уладзіміра Жылкі, Пятруся Броўкі і інш. Менавіта такія мерапрыемствы вучаць любіць сваю краіну, гісторыю. Разам з ведамі выхоўваецца павага да сваёй Радзімы.
9 января |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter