Гук
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская централизованная
библиотечная система
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyrlib.by
Войти

Старая версия сайта

Мову родную, край свой любіце

21 лютага ў бібліятэках нашага горада адбудзецца акцыя, прымеркаваная да Дня роднай мовы «Маё любімае слова па-беларуску».


 

«Міжнародны дзень роднай мовы, міжнародны дзень матчынай мовы — адмысловы дзень, абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА па прапанове Бангладэш (1999). Мае на мэце заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу. Дзень святкавання — 21 лютага быў абраны таму, што ў гэты дзень у 1952 загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне бенгальскай мове статусу дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.

Свята было заснавана рашэннем 30‑й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і адзначаецца з 2000 года ЮНЕСКА мае намер стварыць сістэму адсочвання стану моў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, і садзейнічаць выпраўленню становішча. Паводле ацэнак ЮНЕСКА палова з 6 тысяч моў свету знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Генеральная Асамблея ААН падтрымала рашэнне пра абвяшчэнне Міжнароднага дня роднай мовы і заклікала дзяржаў-членаў ААН і Сакратарыят ААН садзейнічаць абароне і захаванню ўсіх моў народаў свету.»

Па дадзеных Вікіпедыі

Наша родная мова самая прыгожая і вельмі мілагучная. Яна нібы спеў салаўя, нібы звон капелі ранняй вясной, нібы гук сярпа ў полі. Яна цёплая, як матуліна пяшчота. Колькі цудоўных твораў напісана на гэтай мове. Беларускай мовай нельга не захапляцца, бо з дапамогай яе можна перадаць усю прыгажосць навакольнага свету, а таксама і ўнутраны свет чалавека. Калі родная мова папулярна і любіма, то таксама будзе і з народам, які на ёй размаўляе.

План мерапрыемстваў да Міжнароднага дня роднай мовы

У лютым, у рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, традыцыйна ў бібліятэках Мазырскага раёна праходзіць Дэкада беларускай і краязнаўчай кнігі «Мову родную, край свой любіце!».

У гэтым годзе госці бібліятэк змогуць прыняць удзел у шэрагу цікавых мерапрыемстваў: свята кнігі, літаратурныя бенефісы, сустрэчы з пісьменнікамі, прэзентацыі кніг, гучныя чытанні, паэтычныя калейдаскопы, літаратурныя вернісажы, конкурсы чытальнікаў і інш.

Вверх