Главная | Библиопалитра | Літаратурны каляндар | Максім Танк

Максім Танк

105 гадоў з дня нараджэння

Танк Максім (сапраўднае імя – Скурко Яўген Іванавіч, 1912 – 1995) – Народны паэт Беларусі, грамадскі дзеяч. Лаўрэат дзяржаўных і літаратурных прэмій. З’яўляўся членам Саюза пісьменнікаў СССР з 1940 года.

Нарадзіўся 19 верасня ў вёсцы Пількаўшчына Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Скончыўшы польскую пачатковую школу працягваў вучобу ў віленскіх беларускай, рускай гімназіях.

Перш чым стаць славутым майстрам слова Максім Танк прайшоў шматлікія нялёгкія этапы жыцця. Упачатку 30-х гадоў вёў актыўную рэвалюцыйную і падпольную дзейнасць. За гэта двойчы быў арыштаваны. Пасля далучэння Заходняй Беларусі быў супрацоўнікам абласной газеты «Вілейская праўда», у час Вялікай Айчыннай вайны працягваў працаваць у франтавым друку.

У 1945-1948 г.г. з’яўляўся рэдактарам у гумарыстычным часопісе «Вожык», потым быў галоўным рэдактарам беларускага літаратурнага часопіса «Полымя».

У 1936 годзе выйшаў першы паэтычны зборнік Максіма Танка – «На этапах». Кнігу склалі лепшыя вершы маладога паэта, а таксама ўрыўкі з ненадрукаванай яшчэ паэмы «Нарач». Але амаль увесь тыраж зборніка быў канфіскаваны цэнзурай. У ранняй творчасці паэт выступае спеваком барацьбы беларускага народа за нацыянальнае вызваленне.

З цягам часу ў паэзію Максіма Танка ўваходзіць лірыка-філасофскі роздум. Яго хвалюе ўсё, што звязана з лёсам чалавека, мінулым нашага народа. Ён праз усё жыццё пранёс любоў да роднай Бацькаўшчыны, да яе людзей, роднай мовы.

Максім Танк яшчэ і выдатнейшы майстар інтымнай лірыкі. Тэма кахання раскрыта ў шматлікіх вершах аўтара. Таксама яго пяру належаць кніжкі вершаў для дзяцей.

Лаўрэат дзяржаўных і літаратурных прэмій за зборнікі паэзіі: «Каб ведалі» (1948), «След бліскавіцы» (1959), «Мой хлеб надзённы» (1966), «Нарочанские сосны» (1978), «Прайсці праз вернасць» (1980).

Паэзія Максіма Танка амаль адна з запатрабаваных у творчай садружнасці паэтычнага слова і музыкі. Шматлікія творы пісьменніка пакладзены на музыку беларускіх кампазітараў. Адна з самых вядомых – песня «Завушніцы» (муз. У. Мулявіна) у выкананні ВІА «Песняры».

«Завушніцы» Чытайце кнігі Максіма Танка ў нашых бібліятэках
Вверх