Главная | Библиопалитра | Літаратурны каляндар | Пісьменнікі-юбіляры-2017 | Колас Якуб

Колас Якуб

135 гадоў з дня нараджэння

Колас

Колас Якуб (сапр. Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч, 1882 – 1956) – Народны паэт Беларусі, празаік, грамадскі дзеяч, вучоны, педагог; адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы. З’яўляўся членам Саюза пісьменнікаў СССР з 1934 года.

Нарадзіўся 3 лістапада ў вёсцы Акінчыцы (цяпер у межах г. Стоўбцы) Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Мікалаеўшчынскай пачатковай школе. Але будучаму паэту не давялося рэгулярна наведваць яе. Вучылі яго дамашнія настаўнікі, так званыя «дарэктары» – вясковыя хлапчукі, якія здолелі скончыць пачатковую школу.

У 1898 годзе Якуб Колас паступае ў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, пасля заканчэння якой працуе вясковым настаўнікам на Палессі ў вёсках Люсіна (Ганцавіцкі раён), Пінкавічы (Пінскі раён).

У 1906 годзе прымае ўдзел ў нелегальным настаўніцкім з’ездзе, за што быў звольнены з працы і засуджаны на 3 гады турэмнага зняволення. Пасля вызвалення настаўнічаў. У гэты ж перыяд, у жніўні 1912 года, Якуб Колас знаёміцца з Янкам Купалам. З гэтай сустрэчы пачалося іх сяброўства.

У чэрвені 1913 года Я. Колас ажаніўся з настаўніцай пінскай чыгуначнай школы Марыяй Дзмітрыеўнай Каменскай.

У час 1-й імперыялістычнай вайны быў мабілізавалі ў армію. Служыў спачатку ў Пермі, затым знаходзіўся на Румынскім фронце. Але цяжка захварэў і быў эвакуіраваны ў горад Абаянь. У 1918 годзе дэмабілізаваны. Па выкліку ўрада БССР у 1921 годзе Якуб Колас пераехаў у Мінск.

У 1920-30-я гады актыўна ўдзельнічае ў навуковым і грамадска-палітычным жыцці Беларусі. З 1929 года Якуб Колас віцэ-прэзідэнт Акадэміі Навук БССР.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны паэт жыў у Клязьме пад Масквой, Ташкенце, Маскве. У 1944 годзе Я. Коласу прысвоена званне Заслужаны дзеяч навукі Беларусі. У снежні 1944 года вяртаецца ў Мінск.

Пасля вайны да канца жыцця працаваў у АН БССР. Актыўна ўдзельнічаў у палітычна-грамадскім жыцці краіны.

Першыя літаратурныя спробы Коласа адносяцца да часу вучобы ў настаўніцкай семінарыі. Літаратурным дэбютам стаў верш «Наш родны край» (1906, газета «Наша доля»). «Песні жальбы» (1910) – першы зборнік вершаў, які выйшаў у свет, калі Якуб Колас адбываў пакаранне ў Мінскім астрозе. Галоўны герой зборніка – беларускі мужык, які з пачуццём уласнай годнасці апавядае пра свой бяспраўны лёс, выказвае патрабаванні лепшай долі.

Затым выходзяць кнігі прозы «Апавяданні» (1912), «Родныя з’явы» (1914), «Казкі жыцця» (1921). Проза Якуба Коласа разнастайная паводле тэматыкі, ахопу жыццёвых з’яў, з мноствам характараў-тыпаў беларускіх сялан, вызначаецца непаўторным нацыянальным каларытам.

Ён аўтар паэм «Новая зямля», «Сымон-музыка», «Рыбакова хата», «Суд у лесе», «Адшчапенец», аповесці «На прасторах жыцця», «Дрыгва», трылогіі «На ростанях» і інш.

Якуб Колас апрацаваў 40 народных казак, напісаў шмат вершаў для дзяцей.

Экранізацыя твораў Якуба Коласа

У 1960-1961 гадах выйшаў на экраны гісторыка-рэвалюцыйны кінараман «Першыя выпрабаванні» (1-2 серыі) па матывах трылогіі «На ростанях».

Первые испытания (1 серия) – YouTube / First Trials (Part 1) (1960) фильм смотреть онлайн… [Электронный ресурс]. – Режим доступа : https://www.youtube.com/watch?v=YvbpZZsH32o

Первые испытания, по мотивам трилогии Якуба Коласа «На ростанях» 1960 год ч.2 [Электронный ресурс]. – Режим доступа : https://www.youtube.com/watch?v=j6Ze9kIEWsw

У 1976 годзе на студыі «Белтэлефільм» паводле паэмы пастаўлены фільм-спектакль «Сымон-музыка».

Сымон-музыка – YouTube [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу : https://www.youtube.com/watch?v=DIFn6ydXrhU

Якуб Колас і Мазыршчына Чытайце кнігі Якуба Коласа ў нашых бібліятэках
Вверх