Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Вера Вярба

80 гадоў з дня нараджэння

Писатель
Чытайце кнігі Веры Вярбы ў нашых бібліятэках

Вера Вярба (1942-2012) — беларуская паэтэса, перакладчыца. Сапраўднае імя — Гертруда Пятроўна Сакалова.

Нарадзілася 14 студзеня ў в. Высокі Гарадзец Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыла філалагічны факультэт БДУ. Працавала ў рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва» (1972-77), часопісе «Беларусь» (1980-83).

Веры Вярбе было наканавана нарадзіцца і стаць паэткай. Першая ж яе кніга «Вочы вясны» выклікала добрыя ўражанні, звярнула ўвагу крытыкі. Адзначалася, што некаторыя вершы з гэтай кнігі сталі плённым набыткам беларускай паэзіі.

Творы паэтэсы вызначаюцца летуценнасцю, рамантычнай прыўзнятасцю, не пазбаўленыя рэалістычных матываў і вобразаў. Яна вядома аматарам паэзіі як паэтэса са сваім голасам, са сваім стылем, са сваёй манерай пісьма.

Аўтар зборнікаў паэзіі «Вочы вясны» (1962), «Белыя пісьмы» (1967), «Высакосны год» (1969), «Мая маленькая планета» (1982), «Яраслаўна» (1986); ліра-эпічнай паэмы «Каліна» (1968), паэмы «Сіняя бухта» (1975, пра сцежкі маленства, родны край); паэмы «Падаліст» (1975, пра гісторыю Мінска, гераічны лёс свайго народа) і інш.

Аўтар «Ручнікоў»

У суботу Янка ехаў ля ракi,
Пад вярбой Алёна мыла ручнiкi.
«Пакажы, Алёна, броды земляку,
дзе тут пераехаць на канi раку»

(словы з папулярнай песні «Ручнікі» ў выкананні ВІА «Песняры»)

Няма сумневу, што песню шмат хто добра ведае і можа з лёгкасцю заспяваць. Аднак не кожны прыгадае, каму належыць аўтарства «Ручнікоў». Словы гэтай сапраўды народнай песні напісала Вера Вярба, а паклаў іх на музыку кампазітар Мікалай Пятрэнка.

Песняры – «Ручнікі»

Вверх