Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Паўлюк Трус

120 гадоў з дня нараджэння

Писатель
Чытайце кнігі Паўлюка Труса ў нашых бібліятэках

Паўлюк (Павел Адамавіч) Трус (1904-1929) — паэт.

Нарадзіўся 6 мая ў вёсцы Нізок Уздзенскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Тут правёў ён сваё маленства. З ранніх гадоў яму прыйшлося памагаць бацькам у гаспадарцы, быць сельскім пастушком.

У 1923 годзе скончыў Уздзенскую сямігодку. У гэтым жа годзе паступае ў Мінскі беларускі педагагічны тэхнікум, які закончыў у 1927 годзе. Вучоба ў тэхнікуме з’явілася важнай падзеяй у жыцці вясковага юнака. Там вучылася тады значная група цяпер ужо вядомых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. Методыку мовы выкладаў Якуб Колас. Паўлюк Трус быў адным з ініцыятараў выпуску ў тэхнікуме вуснай газеты «Чырвоны прамень». Навучэнцам лягчэй было знесці вымову ад дырэктара ці якое спагнанне ад студэнцкіх арганізацый, чым стацца героем сатырычных Трусавых куплетаў.

Пасля заканчэння тэхнікума працаваў у рэдакцыі гомельскай газеты «Палеская праўда» (1927-1928), вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1928-1929). Быў членам літаратурнага аб’яднання «Маладняк».

Творчая біяграфія

Павел Адамавіч пражыў вельмі кароткае жыццё. Аднак за шэсць год сваёй літаратурнай дзейнасці ён паспеў пакінуць адметны след у беларускай паэзіі. Ён горача любіў свой край, свой народ і служэнню народу аддаваў свой талент.

Росквіт яго творчасці прыпадае на перыяд 1923-1929 гадоў. Пры жыцці выдадзены толькі дзве кніжкі паэта — зборнікі паэзіі «Вершы» (1925) і «Ветры буйныя» (1927). Таксама выйшлі кнігі Выбраных твораў (выданні розных гадоў), «Новай квадры настаў маладзік» (вершы і паэмы, 1984). Для дзяцей выдадзена кніга паэзіі «Падаюць сняжынкі» (1983).

У паэзіі Паўлюка Труса адлюстраваны пераўтварэнні ў краіне. Творы паэта прасякнуты рэвалюцыйнай рамантыкай. Самымі любімымі вобразамі былі вобразы камсамольцаў. Як сапраўды нацыянальнага паэта-патрыёта, яго хвалявала тэма Заходняй Беларусі.

Пісаў сатырычныя вершы, прыпеўкі, гумарыстычныя апавяданні. З асаблівым замілаваннем ажываюць у яго вершах малюнкі вясковай працы.

Вянцом усёй творчасці Паўлюка Труса, вечным помнікам яго ўсхваляванай ліры з’яўляецца паэма «Дзясяты падмурак», якая прынесла шырокую папулярнасць паэту. Уся паэма ў вітанні новых дзён Беларусі, у мары аб уз’яднаным беларускім народзе.

Вверх