Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Ткачоў Васіль

75 гадоў з дня нараджэння

Писатель
Чытайце творы Васіля Ткачова ў нашых бібліятэках

Васіль Ю’ревіч Ткачоў (1948-2022) — пісьменнік, драматург, публіцыст. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1998) і член Саюза тэатральных дзеячаў (2006).

Нарадзiўся 1 студзеня 1948 года ў вёсцы Гута Рагачоўскага раёна ў сям’і вясковых настаўнікаў. Пасля заканчэння Ільічоўскай СШ (1966) працаваў у раённых газетах (г. Івацэвічы і г. п. Карма). У 1967 годзе прызваны ў Савецкую Армію. Скончыў факультэт журналiстыкi Львоўскага вышэйшага ваенна-палiтычнага вучылiшча. Служыў ваенным карэспандэнтам у Сярэдняй Азіі, працаваў у рэдакцыях раённых газет, спецыяльным карэспандэнтам газеты «Гомельская праўда», выбіраўся старшынёй Гомельскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. Адзін з найбольш вядомых прыхільнікаў і арганізатараў стварэння беларускай сталіцы народнага гумару ў Аўцюках Калінкавіцкага раёна.

Пераможца многіх літаратурных конкурсаў, лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі за кнігу прозы «Снукер» (2011), прэміі імя Васіля Віткі (2012) і Кірылы Тураўскага (2013).

Творчая біяграфія

Першае апавяданне «Шчарбаты нож» апублікавана ў 1966 годзе ў часопісе «Вясёлка». Аўтар кніг «Дзень у горадзе», «Мой рай зямны», «Тратнік», «Дом коммуны», «Варона», «Так і жывём, брат», а таксама шэрагу зборнікаў публіцыстыкі, гумару, п’ес.

Творы В. Ткачова служаць высокім ідэалам чалавечнасці, дабрыні і свабоды. Яго героі — людзі простыя, сціплыя, на першы погляд нічым не прыкметныя, але калі трэба, яны гатовы пастаяць не толькі за сябе, але выручыць з бяды іншых, падставіць сваё плячо ў цяжкую хвіліну.

Раман «Дом коммуны» — аб мінулым і сучаснасці горада Гомеля, пра дом, у якім жылі людзі, жылі шчасліва, будавалі, як і ўсе савецкія людзі, светлую будучыню…

У кнігу «Так і жывём, брат» увайшлі лепшыя апавяданні і аповесці. Пераважная большасць твораў — пра людзей, якіх у народзе называюць дзівакамі, аднак без іх, лічыць аўтар, не такім цікавым было б наша супярэчлівае жыццё.

Выдаў зборнікі апавяданняў для дзяцей «Хітры Данік», «Партрэт салдата», «Вятрак – птушка вольная», «Незвычайны дыктант», «Мішэнь».

Васіля Ткачова называюць майстрам сюжэта, яго творы справядліва карыстаюцца заслужаным поспехам у чытача.

У тэатрах краіны і за яе межамі пастаўлены спектаклі па яго п’есах «Жаночы вулей», «Курорт для зяця», «Без Ягора будзе гора», «Нехта ходзіць за акном», «Апошні» і іншыя.Яны ўзнімаюць надзённыя пытанні нашага жыцця, вызначаюцца цікавымі сюжэтамі.

Вядомы ён і як публіцыст і крытык. Кнігу «Сцежкі-дарожкі» (2018) склалі артыкулы, рэцэнзіі, інтэрв’ю, з якімі аўтар выступаў у газетах і часопісах на працягу сваёй больш чым саракагадовай творчай дзейнасці. Героі публікацый — народны пісьменнік Беларусі І. Шамякін, пісьменнікі У. Ліпскі, І. Сяркоў, У. Гаўрыловіч, І. Катляроў, М. Пазнякоў, Ул. Верамейчык і многія іншыя літаратары і тэатральныя дзеячы Беларусі.

Вверх