Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Канстанцін Тарасаў

80 гадоў з дня нараджэння

Писатель
Чытайце кнігі Канстанціна Тарасава ў нашых бібліятэках

Канстанцін Іванавіч Тарасаў — беларускі пісьменнік, публіцыст. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1982 года.

Нарадзіўся 10 кастрычніка 1940 года ў горадзе Мінску. Пасля заканчэння сярэдняй школы (1957) на працягу трох год працаваў на Мінскім механічным заводзе, калектарам у Паўночна-Заходняй геолага-разведачнай экспедыцы.

У 1965 годзе скончыў хімічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута. Працаваў на заводзе «Нёман», на віцебскім заводзе «Маналіт». Быў рэдактарам у выдавецтве «Вышэйшая школа» (1967-1975), загадчыкам аддзела ў газеце «Знамя юности» (1975-1977), рэдактарам у часопісе «Нёман» (1977-1983), сакратаром часопіса «Спадчына» (1989-1995).

Творчая біяграфія

Друкуецца з 1966 года. Піша на рускай і беларускай мовах. Асноўная тэма твораў пісьменніка — гістарычнае мінулае Беларусі. У 1980 годзе выходзіць яго першая кніга аповесцей «Дзень рассеяння» (пра Грунвальдскую бітву).

Зборнік гістарычна-літаратурных нарысаў «Памяць пра легенды» (1984, пашыранае выданне на беларускай мове ў 1990) знаёміць з малавядомымі старонкамі багатай гісторыі Беларусі. Аўтар выбраў эпохі, падзеі, асобы мала даследаваныя, абкружаныя арэолам таямнічасці. Гэта далёкія часы язычніцтва, загадкавае XIII стагоддзе.

Гістарычны раман «Пагоня на Грунвальд» (1986) прысвечаны разгрому Тэўтонскага ордэна аб’яднанымі сіламі палякаў, беларусаў, літоўцаў у 1410 годзе. Аповесць «Тры жыцці княгіні Рагнеды» (1994) малюе постаць знакамітай полацкай князёўны, якая намагалася адпомсціць князю Уладзіміру за забойства бацькоў і братоў.

У творах дэтэктыўнага жанру, якія ўвайшлі ў зборнікі «У час Стральца» (1981), «Залатая горка…» (1998) і іншыя, раскрыты маральна-этычныя праблемы.

Для дзяцей выйшла кніга «Беларусь», якая знаёміць юнага чытача з галоўнымі падзеямі беларускай мінуўшчыны ад узнікнення першых гарадоў да абвяшчэння дзяржаўнасці ў 1918 годзе, з духоўнай і архітэктурнай спадчынай.

Вверх