Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Іван Сяркоў

95 гадоў з дня нараджэння

Писатель
Чытайце кнігі Івана Сяркова ў нашых бібліятэках

Іван Кірэевіч Сяркоў (1929-1998) — пісьменнік. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1970 года.

Нарадзiўся 4 студзеня 1929 года ў вёсцы Пакалюбічы Гомельскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і.

З успамінаў самога пісьменніка: «У маёй маці Дар’і Цімафееўны я быў не першым дзіцём, а другім ці трэцім, яны паміралі немаўлятамі — дактароў не было і дзіцячага харчавання таксама…

Мой бацька Кірэй Андрэевіч скончыў трохкласную прыходскую школу. I таму, як пісьменны чалавек, быў прызначаны ў калгасе брыгадзірам, а як чалавек востры на язык, часта гэтай пасады пазбаўляўся, бо не мог дагадзіць калгаснаму начальству. У1941 годзе ён, як і ўсе мужчыны ў сяле, быў мабілізаваны ў армію.

У жніўні да нас прыйшлі немцы, а ў лістападзе памерла мая маці. Мне было тады 11 гадоў. Апрача мяне засталіся сіротамі мой шасцігадовы брат Уладзімір і трохгадовая сястра Надзя. I Бог яго ведае, што б з намі было, калі б не адзінокая матчына цётка Матрона, якая жыла ў нашым доме як член сям’і. Усе суседзі называлі яе «цёця Моця», а ей было ўжо за 60 гадоў. Пра яе я напісаў у кніжцы «Мы з Санькам у тыле ворага». Тут яна ні які не правобраз, а так сказаць — чыстая праўда…

Да вайны я скончыў чатыры класы Пакалюбіцкай школы. У час вайны, вядома, ніякай вучобы не было, таму сямігодку скончыў толькі ў 1947 годзе пераросткам. Мне хацелася пайсці вучыцца на настаўніка, але бацька, які ў гэты час вярнуўся з вайны, сказаў, што ў яго кароткія штаны, каб мяне вучыць, трэба неяк падняць на ногі меншых, значыць, давядзецца ісці працаваць у калгас. Але ў калгасе я не затрымаўся. Хутка мне пашанцавала, і я паступіў у падрыхтоўчае артылерыйскае вучылішча, якое ў той час было ў Гомелі. Там можна было вучыцца на ўсім гатовым. Так я трапіў у артылерыю. Пра гэта я напісаў у трэцяй аповесці «Мы з Санькам — артылерысты».

Скончыўшы артылерыйскае вучылішча, я праслужыў у арміі нядоўга. Пасля дэмабілізацыі ў 1955 годзе працаваў у Гомельскай раённай газеце. Завочна скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. 3 1960 года па 1989 год працаваў на студыі тэлебачання ў Гомелі: спачатку рэдактарам, а затым — галоўным рэдактарам. Некалькі гадоў узначальваў абласную пісьменніцкую арганізацыю».

Творчая дзейнасць

Літаратурную працу пачаў у 1965 годзе з гумарэсак і кароткіх гумарыстычных апавяданняў. Але ў энцыклапедыях, літаратуразнаўчых даведніках заўсёды падкрэсліваецца, што Іван Сяркоў — перш за ўсё дзіцячы пісьменнік. У гісторыі беларускай літаратуры ён застаўся як аўтар адметнай трылогіі, якую склалі аповесці «Мы з Санькам у тыле ворага» (1968), «Мы — хлопцы жывучыя» (1970), «Мы з Санькам — артылерысты» (1989). Трылогія адразу і трывала заваявала любоў чытачоў, павагу і аўтарытэт сярод крытыкаў і літаратуразнаўцаў. Прычыны схаваны ў вялікай шчырасці аўтара, яго любові да роднага краю, блізкіх і родных яму людзей, захапленні сваёй маленькай радзімай, якая так і засталася адзінай. Родная вёска з яе жыхарамі, ручайкамі, дзічкамі і полем сталася жывым героем трылогіі. Іван Сяркоў праўдзіва і цікава, з уласцівым яму гумарам паказаў, як вясковыя падлеткі змагаліся супраць нямецка-фашісцкіх акупантаў.

Напісаў сцэнарый тэлевізійнага мастацкага фільма «Мы — хлопцы жывучыя» (пастаўлены ў 1974).

Смотреть фильм

Мы – хлопцы живучие (1974) приключения [Электронный ресурс] // YouTube : [сайт]. – 2023. – Режим доступа: https://www.youtube.com/watch?v=JkArcaUglsc. – Заглавие с титул. экрана. – Дата обращения: 07.12.2023.

Вверх